На гарадскім стадыёне, спартыўных пляцоўках, у спартыўных залах горада прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод аматарскіх каманд, міні-футболе сярод 12-13-гадовых падлеткаў, чарговы тур раённага летняга чэмпіянату па міні-футболе сярод аматарскіх каманд.

У чарговым туры летняга чэмпіянату раёна па міні-футболе адбыліся два матчы. БНГ – “Лібертас” – 7:4, “Лібертас” – “Фарсаж” – 2:3. 

Прайшоў адкрыты турнір па шашках, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на які атрымалі запрашэнне і прыехалі шашысты з суседніх раёнаў.

На гарадскім стадыёне адбыліся паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Ратаўнікі прадэманстравалі амуніцыю, тэхнічныя магчымасці, дзеянні пры тушэнні “пажару”.

Прадстаўнікі аховы паказалі гледачам, як адбываецца затрыманне “злачынцаў”. У паказальных выступленнях ахоўнікаў удзельнічалі і службовыя сабакі.

І. Іванава
Фота Б. Варны

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации