Старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Літвы ў Беларусі Андрусам Пулокасам.
Прадметам абмеркавання сталі пытанні развіцця двухбаковых адносінаў па розных накірунках.

У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, кіраўнік справамі аблвыканкама Ігар Папоў, мэр Гродна Мечыслаў Гой, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Андрэй Свірыдаў, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Алена Клімовіч.
Літоўскі бок, як адзначыў дыпламат, гатовы нарошчваць дзелавыя кантакты з мэтай развіцця эканамічнага супрацоўніцтва ў сферах альтэрнатыўнай энергетыкі, будаўніцтва энергаэфектыўнага  жылля, рэалізацыі сумесных транспамежных праектаў, якія дазваляюць развіваць інфраструктуру з абодвух бакоў.

Па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации