6 верасня споўнілася 15 гадоў з дня правядзення аб’ядноўваючага з’езда БПСМ і БСМ, на якім было прынята рашэнне аб аб’яднанні дзвюх буйнейшых моладзевых арганізацый Рэспублікі Беларусь у адзіную — грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

За гэтыя гады арганіацыя стала самым буйным моладзевым аб’яднаннем краіны і вядучай моладзевай арганізацыяй рэспублікі па рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі. У БРСМ ёсць свой дэвіз — “Будучыню Радзімы Ствараць Маладым”, сцяг, эмблема, радыёстанцыі “Пілот-FM” і “Душэўнае радыё”, газеты “Зорка”, “Пераходны ўзрост”, “Знамя юности”, шмат добрых традыцый.

У сувязі са святкаваннем 15-годдзя БРСМ ва ўсіх рэгіянальных арганізацыях саюза моладзі праходзяць сустрэчы пакаленняў “15 гадоў разам!”. Прайшла такая сустрэча і на Дзятлаўшчыне. У ёй прынялі ўдзел моладзевыя лідары раёна, сакратары пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, а таксама ганаровыя госці, жыццё якіх было цесна звязана з моладзевым рухам на Дзятлаўшчыне, гэта Г. Чура, А. Сатараў, А. Якаўчык, А. Шырокіх.

Прысутных павітала і павіншавала з 15-годдзем Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі першы сакратар раённага камітэта Кацярына Хілімончык. Яна звярнулася да гасцей з просьбай зрабіць для прысутных экскурс у гісторыю моладзевага руху Дзятлаўшчыны.

Першай сваімі ўспамінамі падзялілася Галіна Мікалаеўна Чура, якая ў свой час была трэцім сакратаром раённага камітэта камсамола. Яна расказала, што камсамол у той час раўняўся на камуністычную партыю, патрабаванні былі самыя строгія, атрымаць членскі білет можна было толькі пасля сур’ёзнага іспыту. Тым не менш, камсамольцаў было шмат, у райкаме камсамола працавалі 11 чалавек. Жыццё тагачаснай моладзі было цікавым, багатым на сустрэчы і карысныя моладзевыя справы. Дарэчы, будаўніцтва ўсім вядомай танцпляцоўкі ў Дзятлаве таксама ажыццяўляў камсамол.

Андрэй Сатараў, які першы ўзначаліў раённы камітэт ГА “БРСМ” 15 гадоў таму, зазначыў, што добра памятае той час, калі паралельна існавалі два аб’яднанні — БПСМ і БСМ. Ён лічыць, што ідэя стварэння адзінага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі была правільнай і своечасовай, і ўпэўнены, што актыўны ўдзел у моладзевым руху — гэта выдатная магчымасць рэалізаваць сябе, бо ГА “БРСМ” за 15 гадоў існавання стала сапраўднай кузняй кадраў.

Гэту думку падтрымалі Аляксей Якаўчык (былы першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”) і Аляксандр Шырокіх (узначальваў колішні аддзел па справах моладзі райвыканкама). Яны расказалі, што атрыманы ў свой час вопыт, арганізатарскія здольнасці дапамагаюць ім у рабоце і сёння.

Госці пажадалі моладзі раёна яркіх падзеяў і мерапрыемстваў, грамадскай актыўнасці, зацікаўленасці, творчых ідэй.

Кацярына Хілімончык расказала, што цяпер Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БРСМ” налічвае 50 пярвічак і 1100 удзельнікаў. Чатыры гады запар на Дзятлаўшчыне ва ўрочышчы Рыбакі праходзяць абласныя турыстычныя злёты працоўнай моладзі, і два гады запар пераможцай становіцца каманда Дзятлаўскага раёна. Дарэчы, сёлетнія пераможцы абласнога турзлёту — каманда Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы — зноў прадстаўлялі Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.

Напрыканцы сустрэчы Кацярына Хілімончык падзякавала ветэранам руху і моладзі за іх уклад у агульную справу, у будучыню нашай краіны, выказала спадзяванне на далейшае плённае супрацоўніцтва.

І. КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации