У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве 31 сакавіка вернікі-каталікі адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова.
Велікодная служба распачалася з урачыстай працэсіі.
Вялікдзень – гэта свята Хрыстовага Уваскрэсення і магчымасць для кожнага чалавека праз пакуты і выпрабаванні Збаўцы духоўна ачысціцца і атрымаць вечнае жыццё душы.
У час шэсця, якое пачалося на досвітку, дзятлаўскія вернікі са Святымі Дарамі тройчы абышлі касцёл, малітвамі і песнапеннямі праслаўляючы Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.
Святочным перазовам аб Уваскрэсенні Хрыста абвясцілі і касцёльныя званы, якія згодна з традыцыяй, з Вялікага чацвярга да поўдня суботы маўчалі.
Пасля працэсіі ў касцёле пачалася Святая імша. Праводзячы яе, ксёндз Андрэй Лішко яшчэ раз нагадаў вернікам аб найвялікшай Велікоднай таямніцы, якая з году ў год выражаецца ў словах: «Хрыстос Уваскрос». У іх для кожнага верніка заключана надзея на выратаванне і вечнае жыццё.
Вольга ЮШКЕВІЧ, Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…