У Мінску завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод хлопцаў 2006 года нараджэння і маладзейшыя ў дывізіёне “Б” у старэйшай узроставай групе.

У фінальны гульнявы дзень дзятлаўская каманда “Алмаз” аспрэчвала з хакеістамі Гомельскай вобласці званне чэмпіёна “Залатой шайбы”.

На жаль, нашым хлопцам крыху не хапіла да “вікторыі”: яны саступілі гамяльчанам з мінімальнай розніцай у ліку – 3 : 2.

Па выніках спаборніцтваў дзятлаўчане занялі другое месца.

На малой радзіме сябры, родныя і блізкія цёпла сустрэлі сярэбраных пераможцаў, павіншавалі іх з выдатным вынікам, уручылі памятныя фотаздымкі, у фае Цэнтра культуры і народнай творчасці арганізавалі для юных хакеістаў салодкі стол.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Аляксандра БЕЛАВУСА і Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации