Сустрэчы з аграрыямі і банкаўскімі работнікамі

Са справаздачамі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна перад жыхарамі Дзятлаўшчыны выступілі прадстаўнікі раённай улады.

З работнікамі “Белаграпрамбанка” сустрэўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. У КСУП «Жукоўшчына» пабываў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

У час сустрэч былі закрануты надзённыя праблемы. Кіраўнікі адказалі на пытанні, якія хвалююць працаўнікоў.

Наша краіна прытрымліваецца сацыяльна арыентаванай мадэлі развіцця.У бягучай пяцігодцы рэалізоўваецца 13 дзяржаўных праграм, пры гэтым больш за 60 % бюджэтных сродкаў інвестуюцца ў сацыяльную сферу: накіроўваюцца на падтрымку моладзі, грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, удасканаленне пенсійнай сістэмы, сістэмы адукацыі, культурнага абслугоўвання, спорту.

Пэўныя намаганні ў бягучай пяцігодцы былі накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя. Палепшана матэрыяльна-тэхнічная база. Фінансавыя выдаткі на ахову здароўя на 1 жыхара выраслі на 139,6 працэнта.

Паслядоўная работа праводзілася ў сістэме адукацыі. З 2015 года да мая 2020 года на капітальны рамонт і рэканструкцыю ўстановаў адукацыі накіравана больш за 1,7 мільёна рублёў.

Пэўная  ўвага ў апошнія гады была нададзена пытаннях жыллёвага будаўніцтва. За 2016-2019 гады ўведзена ў эксплуатацыю 6646 квадратных метраў жылля, у тым ліку 116 квадратных метраў сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

Праведзена значная работа па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. Выкананы работы па добраўпарадкаванні вуліцы Мічурына, праведзена мадэрнізацыя і  добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый трох жылых дамоў па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

Надаецца ўвага рамонту аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы, рамонту дарог, інжынерна-транспартнай інфраструктуры, паляпшэнню эстэтычных якасцяў населеных пунктаў.

Ірына СКРУНДЗЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

3 часа ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

3 часа ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

3 часа ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

3 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

3 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

5 часов ago