На Дзятлаўшчыне ў рамках электаральнай кампаніі прадаўжаюцца інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах.
На гэты раз старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка сустрэліся з работнікамі КСУП “Жукоўшчына” і дырэктарам гаспадаркі Васілём Алесюком.
Аляксандр Бараноўскі адзначыў, што 2024 год быў паспяховым для нашага раёна: у рэспубліканскім рэйтынгу мы ўвайшлі ў дзясятку лепшых раёнаў Беларусі. У год важнай для нашай Радзімы юбілейнай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне горад Дзятлава па ўказе Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў ліку яшчэ 8 населеных пунктаў рэспублікі адзначаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Ганарымся і вынікамі ў сельскай гаспадарцы: упершыню ў раёне дасягнуты рэкордны валавы збор збожжавых культур з кукурузай у 111,2 тысячы тон.
Прадоўжыў тэму Віталій Шулейка:
– За мінулы год на Дзятлаўшчыне зроблена многае: рамантаваліся ФАПы і пабудаваны новы модульны ў вёсцы Ахонава, праведзена значная работа па комплексным добраўпарадкаванні населеных пунктаў, рамонце аб’ектаў сацыяльнай і культурнай сферы, капітальным рамонце жылфонду за кошт бюджэтных сродкаў. У жывёлагадоўлі забяспечаны рост вытворчасці малака на 113 працэнтаў, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы на 107,6 працэнта. Раён забяспечаны кармамі, надоі, напрыклад, у вашым КСУП “Жукоўшчына” склалі 7106 літраў на карову. Гэта далёка не ўсе дасягненні. Зразумела, як і ў любой дзяржаве ў Беларусі і нашым раёне ўзнікаюць пытанні, аднак мы ад іх не абстагуемся, а вырашаем. У нас сацыяльна арыентаваная краіна, гэтага курсу яна будзе прытрымлівацца надалей. Кожнаму важна памятаць, што поспехі і дабрабыт – вынікі працы людзей, і стараннай працай можна дабіцца многага, галоўнае, каб над галавой было мірнае неба.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы
Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…
Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…
Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…
У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…