У рамках электаральнай кампаніі, якая цяпер праводзіцца ў рэспубліцы, з работнікамі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства сустрэліся намеснікі старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і Вольга Жэлезоўская. Яны звярнулі ўвагу прысутных на тое, як наша краіна развівалася за апошнія тры дзесяцігоддзі, якіх важкіх поспехаў мы дасягнулі ва ўсіх сферах, і заслуга ў гэтым як дастойнага кіраўніка, які прымае важныя і своечасовыя рашэнні, так і кожнага беларуса, які добрасумленна працуе і ўносіць уклад у дабрабыт радзімы.
Дзятлаўскі раён таксама актыўна развіваецца, і доказаў таму шмат. Па выніках работы за 2022 год ён быў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару. Асноўны прыбытак Дзятлаўшчыне прыносяць прамысловыя прадпрыемствы, якіх у нас дзесяць, працуюць восем сельскагаспадарчых арганізацый. Расце намінальная заработная плата – мы ўваходзім у тройку лепшых у вобласці.
За апошнія тры гады шмат было зроблена ў раёне для яго добраўпарадкавання: пабудаваны новы будынак МНС, будуюцца дамы, фермы, рамантуюцца дарогі, установы адукацыі і медыцынскія. На бліжэйшыя гады планаў таксама шмат: ужо пачаліся работы па рэканструкцыі будынка паліклінікі Новаяльнянскай гарадской бальніцы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Дзятлаве, плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго корпуса санаторыя “Альфа Радон”, пашырэнне вытворчасці ТАА “Ізакам Пласт”.
Спажыўкааперацыя ў раёне таксама плённа працуе, з васьмі прагнозных паказчыкаў за год усе выканалі, чысты прыбытак за мінулы год склаў больш за 800 тысяч рублёў, па рэнтабельнасці ад рэалізацыі Дзятлаўскі філіял займае трэцяе месца ў рэспубліцы.
– За мінулы год мы атрымалі тры новыя аўталаўкі, што вельмі важна для нас, – адзначыў дырэктар філіяла Мікалай Гародка. – Карыстаецца попытам дзятлаўскі хлеб – на сёння яго возяць у пяць раёнаў вобласці. У мінулым годзе на хлебазавод набылі цестамясільную машыну, цестадзяліцель, хлебарэзальную машыну, мадэрнізацыя прадпрыемства будзе прадаўжацца.
– Як бачым, і краіна, і наш раён развіваюцца, добраўпарадкуюцца, жыццё не стаіць на месцы, – падрахункаваў Вадзім Бялятка. – Курс кіраўніка рэспублікі на пабудову моцнай прававой сацыяльнай дзяржавы поўнасцю апраўдаўся і даў канкрэтныя вынікі.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы