Сустрэчы ў калектывах. Міхаіл Орда: “Усё, што ствараем, – робім для сябе”

У працоўных калектывах Дзятлаўшчыны прадаўжаюцца сустрэчы, прымеркаваныя да электаральнай кампаніі, з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Орды.

Прайшлі яны ў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” і Дзятлаўскім раёне газазабеспячэння ВУ “Слонімгаз”. У саставе інфармацыйнай групы таксама былі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Вольга Мікалаеўна расказала аб аспектах выбарчага заканадаўства, этапах правядзення электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і што ў першы дзень папярэдняга галасавання сваё выбарчае права рэалізавалі ўжо 7,81 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

На сацыяльна-эканамічным развіцці і дасягненнях Дзятлаўскага раёна спыніўся Вадзім Бялятка.

Міхаіл Орда ў час выступлення падкрэсліў, што падобныя сустрэчы з калектывамі, якія праходзяць у розных кутках краіны, – яшчэ адна магчымасць расказаць аб тым, як развіваецца Беларусь у апошнія тры дзесяцігоддзі, як жыве і чаго дасягнуў беларускі народ.

– Важна, каб кожны на сваім рабочым месцы працаваў якасна, тады вынікі яго працы будуць служыць людзям, бо ўсё, што мы ствараем, – робім для сябе, – акцэнтаваў увагу дэпутат. – Многім не падабаецца, як мы развіваемся і жывём, таму супраць Беларусі вядзецца санкцыйная палітыка. Каб вы ведалі, санкцыі жорстка забаронены міжнароднымі законамі, аднак выкарыстоўваюцца. Таму ўсё, што маем, мы павінны абараняць самі. Для гэтага неабходна быць адзінымі, захоўваць мір і спакой у грамадстве, а для мірнага існавання ў Беларусі ёсць усё. Наша краіна практычна падышла да шостага ўкладу эканомікі і можа перайсці на больш высокі этап развіцця. Замацаваць гэтыя набыткі беларусы могуць, калі самі будуць вызначаць уласную будучыню і прыйдуць на выбары.

Напрыканцы Міхаіл Орда звярнуўся да пытанняў, якія цікавяць жыхароў Дзятлаўшчыны. Расказаў аб рэканструкцыі лазнева-аздараўленчага комплексу ў фізкультурна-аздараўленчы з басейнам і спартыўнымі памяшканнямі, дзе першую пускавую чаргу работ (рэканструкцыю лазні) мяркуецца скончыць ужо сёлета. Узгадаў таксама, што ажыццяўляюцца работы па адводзе і перадачы зямлі пад лядовую пляцоўку, якую ў свой час плануюць пабудаваць у Дзятлаве.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент  #Выборы

administrator

Recent Posts

Приглашаем на праздник поселка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

24 минуты ago

Безопасное лето c «Экотуристом»

Чтобы летние каникулы оставили только приятные воспоминания, воспитанников палаточного лагеря «Экотурист» Крутиловичской базовой школы посетили…

36 минут ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 4 августа 2026 года. Подписывайтесь…

47 минут ago

Жыццё ў малітве за мір і людзей

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Вадзім Бялятка прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах…

1 час ago

На варце дзяцінства. “Не аступіся – перад табой бездань”

Пад такой назвай у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства для падлеткаў, скіраванае на…

2 часа ago

Комплекс дополнительных профилактических мероприятий!

На территории Гродненской области за январь-июль 2026 года зарегистрировано 14 учетных дорожно-транспортных происшествий с участием…

3 часа ago