Сустрэчы ў калектывах. Міхаіл Орда: “Мы вызначаем, як будзем жыць”

У рамках электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з работнікамі сфераў культуры, спорту, турызму і калектывам Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда.

У саставе інфармацыйнай групы таксама былі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

– Падобныя сустрэчы неабходны, каб атрымліваць аб’ектыўную актуальную інфармацыю, – выказаў упэўненасць Міхаіл Орда. – Для любой дзяржавы выбары – складаны працэс, у якім задзейнічана шмат людзей, структур, рэсурсаў. Наша краіна прэзідэнцкая, такіх большасць па форме праўлення, і нам належыць выбраць кіраўніка дзяржавы – чалавека, які адказвае за Канстытуцыю, яе выкананне, цэласнасць, бяспеку, стабільнасць – адным словам, за асноўныя гарантыі.

Цяпер беларусы выбіраюць сваю будучыню на наступныя пяць гадоў, мы вызначаем, як будзем жыць, што будзе захавана, а што скасавана. Што на самой справе важна для людзей і народа? Каб быў дах над галавой, сям’я накормлена, апранута, мелася магчымасць атрымаць адукацыю, медыцынскую дапамогу, каб людзі разлічвалі на бяспеку і мірнае існаванне. І ўсё гэта – нашы з вамі “заваяванні” за трыццаць гадоў незалежнасці. Возьмем, напрыклад, сферу сельскай гаспадаркі, а Беларусь краіна рызыкоўнага земляробства, калі ў 2000-х мы назапашвалі 4-4,5 мільёна тон зерневых, то сёння – гэта 9 мільёнаў, а па вытворчасці малака мы на чацвёртай пазіцыі ў свеце. У тры разы больш за ўласныя патрэбы Беларусь вырабляе прадуктаў, поўнасцю задавольвае харчовую бяспеку і яшчэ рэалізоўвае на 8 мільярдаў долараў ЗША сельгаспрадукцыі. Актыўна, практычна па 6 мільёнаў квадратных метраў штогод, здаецца ў эксплуатацыю жыллё.

Беларусам даступна бясплатная медыцына, даціруюцца камунальныя паслугі, сур’ёзная база створана ў энергетыцы, ІТ-сферы, прамысловасці. Па эканамічным развіцці Беларусь падышла да шостага ўкладу развіцця эканомікі: мае гістарычны шанц вырвацца з ліку краін сярэдняга ўзроўню развіцця на больш высокі этап.

На выбарчым заканадаўстве, ходзе і этапах электаральнай кампаніі больш падрабязна спынілася Вольга Рагачова.

Аб развіцці раёна, аб тым, чым сёння ганарыцца Дзятлаўшчына, расказаў Вадзім Бялятка.

Удзельнікі інфармацыйнай сустрэчы пацікавіліся таксама, ці хутка ў Дзятлаве адкрыецца басейн.

Ім расказалі, што вясной мяркуецца здаць першую чаргу будаўніцтва – лазню, крыху пазней – басейн. Комплекс будзе на балансе сектара спорту і турызму. На яго базе плануюцца не толькі лазня і басейн, але і трэнажорная зала.

З працоўнымі калектывамі Дзятлаўшчыны таксама сустракаліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснікі старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, Вадзім Бялятка, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Віктар Адамчык.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент #Выборы

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

24 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

1 день ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

1 день ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

2 дня ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

2 дня ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

2 дня ago