Сустрэча маладых спецыялістаў “Святкі.by” прайшла на Дзятлаўшчыне

Жарты, творчасць, весялосць, новыя знаёмствы, танцы.

Так на Дзятлаўшчыне праходзіла традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў раёна “Святкі.by-2020”. Ладзілася яна з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” і Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый раёна.

Пажадаць маладым спецыялістам паспяховага старту ў прафесію прыйшлі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько, галоўны спецыяліст аддзела Аляксей Якаўчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

– Вы – часцінка будучыні нашага раёна, вобласці, краіны, – звярнуўся да прысутных Валерый Макарчык. – На вас з надзеяй глядзіць старэйшае пакалене, якое ўклала сваю шматгадовую працу ў развіцё Беларусі. Не падводзьце сваіх настаўнікаў і бацькоў, свае калектывы. Мы спадзяёмся на вашы энергічнасць і ініцыятыўнасць. Няхай першае рабочае месца стане вашай стартавай пляцоўкай для вялікага прафесійнага росту.

Знайсці на “Святках.by” новых сяброў і знаёмых, а, магчыма, і другую палавінку, моладзі пажадаў Аляксей Якаўчык. Таксама ён заклікаў маладых людзей, не зважаючы на цяжкасці, рухацца наперад, быць актыўнымі, дасягаць пастаўленых мэтаў.

Шмат сюрпрызаў і вясёлых іспытаў прысутным падрыхтавалі вядучыя вечара Наталля Маліноўская і Ала Чарняўская. Маладыя людзі спявалі, танцавалі, даведаліся пра сваю будучыню і нават трапілі ў казку. Лепшыя былі ўдастоены тытулаў “Супер-танцор”, “Супер-усмешка”, “Супер-акцёр”, “Супер-салодкая парачка” і іншых.

Безумоўна, вечар не абышоўся без музычных віншаванняў ад работнікаў культуры і танцавальнай праграмы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Сельскагаспадарчы кірмаш у Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

20 часов ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

24 часа ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

1 день ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

1 день ago

Пагаварылі пра сілу, пяшчоту і галоўныя каштоўнасці

У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства…

2 дня ago

Калі разам – любая справа ладзіцца

Нездарма кажуць у народзе: “Восень – работ восем”. Адна з іх, не менш важная, падрыхтаваць…

2 дня ago