Другі этап рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год”, які пачаўся на Дзятлаўшчыне з выступленняў супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС на бацькоўскіх сходах у школах раёна, прадоўжыўся сустрэчай ратаўнікоў з малодшымі школьнікамі.

Задачы гэтага этапа – данесці да дзяцей, наколькі небяспечна выкарыстоўваць піратэхніку без кантролю дарослых, расказаць ім аб правілах бяспечных паводзінаў у навагоднія святы.

DSCN2012

Наведвальнікі групы падоўжанага дня сярэдняй школы №3 у забаўляльнай форме даведаліся аб правілах бяспекі ў Новы год і Каляды. Атрымалі парады, якія будуць карысныя ў святы не толькі ім самім, але і іх бацькам. На памяць аб сустрэчы кожны з іх атрымаў каляровыя наклейкі навагодняй тэматыкі і друкаваныя памяткі.

DSCN2151

DSCN2235

Вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава чакала сапраўднае свята разам з героямі часопіса “Юны ратаўнік” – зайцам Фількам і лісічкай Лількай. Вядомыя дзецям персанажы расказалі, што можна рабіць, а што нельга. Веды разам з малечай замацавалі вясёлымі карыснымі гульнямі і конкурсамі.

Трэці этап акцыі “Бяспечны Новы год” пройдзе ў месцах рэалізацыі піратэхнікі. Набываючы бенгальскія агні і феерверкі, бонусам людзі атрымаюць бясплатную кансультацыю ад ратаўнікоў, як усё гэта правільна і бяспечна выкарыстоўваць. Фінальны, чацвёрты этап акцыі адбудзецца ў магазіне “Родны кут”. Пры дапамозе грыму і рэквізіту супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС і актывісты таварыства юных ратаўнікоў-пажарных наглядна прадэманструюць, да чаго могуць давесці жарты з піратэхнікай. Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях жадае ўсім жыхарам Дзятлаўшчыны вясёлага і бяспечнага Новага года.

Матэрыялы старонкі падрыхтавалі А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС, Н. АВЯРЧУК, карэспандэнтка газеты “Перамога”

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации