Актуальныя тэмы па развіцці сферы абмеркаваны на чарговым пасяджэнні раённага міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме пры Дзятлаўскім райвыканкаме.

Тон размове задаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Наколькі эфектыўна ў раёне наладжана ўзаемадзеянне суб’ектаў турыстычнай індустрыі пры правядзенні месячнікаў па відах турызму, расказала галоўны спецыяліст сектара Наталля Калодка. Нагадала, што ўсяго пастановай Міністэрства спорту і турызму ад 7 жніўня 2023 года № 36 “Аб вядзенні адзінай класіфікацыі відаў турызму ў Рэспубліцы Беларусь” вызначаны 13 відаў турызму. З мінулага года профільнае Міністэрства ўкараніла ў практыку прысвячэнне кожнага месяца пэўнаму яго віду. Каардынуючую ролю ў правядзенні такіх мерапрыемстваў выконвае раённы турінфацэнтр. За два гады склалася плённае супрацоўніцтва з суб’ектамі раёна, сярод якіх установы адукацыі і культуры, храмы райцэнтра, лясгас, Дзятлаўскія філіялы Гродзенскага аблспажыўтаварыства і ААТ “Молочный Мир”, хлебазавод, рэстаран “Ліпічанка”, ФСК, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, аграсядзібы “Каля дуба”, “Родник”, РАНС, а сёлета далучыліся касцёлы аграгарадкоў Дварэц і Раготна. Фарматы мерапрыемстваў самыя розныя, адсочваецца дынаміка павелічэння колькасці падзей і іх наведвальнікаў. Станоўча Наталля Калодка адзначыла ідэю Дзятлаўскага хлебазавода па правядзенні дэгустацый уласнай прадукцыі ў Дзятлаве і Казлоўшчыне, а ініцыятыву сектара спорту і турызму па арганізацыі дзён беларускай кухні падтрымаў рэстаран “Ліпічанка”. Важную ролю для турыстычнай прывабнасці раёна маюць падзейны і гісторыка-культурны віды турызму. Летась праведзены раённы фестываль-ярмарка працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024” (1850 наведвальнікаў), свята гарпасёлка Наваельня (1220), святы вёсак і аграгарадкоў, а брэндавым мерапрыемствам даўно стаў адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Работа па правядзенні месячнікаў турызму будзе прадоўжана, рэзервы яе актывізацыі ёсць.

Вынікі рэспубліканскай акцыі “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!” падвяла дырэктар Дзятлаўскага раённага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Вераніка Паўлоўская, а таксама спынілася на ходзе падрыхтоўкі да V рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Пазнай Беларусь”, назвала намінацыі, у якіх могуць паўдзельнічаць установы і спецыялісты нашага раёна.

Дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка патлумачыла, як праз розныя мерапрыемствы і ініцыятывы насельніцтва раёна ва ўзросце ад 6 да 70 гадоў далучаецца да здачы фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Гатовы да працы і абароны”. Яго мэта – развіццё масавага спорту і аздараўленне нацыі, а менавіта яны вызначаюць яе даўгалецце. За апошнія пяць гадоў гэта патрабаванне дзяржпраграмы ў раёне выконваецца поўнасцю: сёлета паказчык склаў 45 чалавек, а за апошнюю пяцігодку комплекс ГТА на залаты знак адрознення выканаў 21 чалавек, на сярэбраны – 34, на бронзавы – 121, а ўсяго – 176 чалавек, хаця ўдзельнікаў было значна больш. На жаль, пакуль праблемным з’яўляецца далучэнне да здачы нарматыву дарослых дзятлаўчан. Работа ў гэтым кірунку будзе прадоўжана.

Аб выкананні задач, пастаўленых на папярэдніх пасяджэннях каардынацыйнага савета, расказалі галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Аляксей Якаўчык і дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации