У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс “СуперАкцябронак-2017” для лепшых акцябрат піянерскіх дружын Дзятлаўшчыны. У трох конкурсных этапах, чатырох намінацыях удзельнікі выпрабоўвалі свае здольнасці і эрудыцыю.
Завочная намінацыя “Партфоліа акцябронка” дазволіла ацаніць творчы патэнцыял навучэнцаў.
Прадстаўленыя работы былі яркія, адлюстроўвалі светапогляд дзяцей.
У намінацыі “Фотакалаж: мая акцябрацкая група — самая лепшая” ўдзельнікі прадставілі яркія справы сваёй акцябрацкай групы. У намінацыі “Я акцябронак, і гэтым ганаруся, бо ў піянеры трымаю свой шлях” акцябраты-лідары расказалі аб сваіх захапленнях і дзейнасці ў піянерскай дружыне. Праверкай на кемлівасць і эрудыцыю сталі пытанні тэст-віктарыны “Мы — грамадзяне краіны кастрычніка”.
Конкурс “СуперАкцябронак-2017” паказаў, што на Дзятлаўшчыне падрастаюць новыя лідары, здольныя пераняць эстафету добрых спраў у старэйшых сяброў.
Кацярына КАВАЛЬЧУК,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава