Сумленным – дапамога, для несумленных – іншая дарога

Сумеснае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку, раённых назіральнай камісіі і камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва адбылося на гэты раз у Новаяльнянскім сельвыканкаме.

Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі былі пытанні працаўладкавання беспрацоўных жыхароў і тых, хто знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і таксама нідзе не працуе.

Як расказала старшыня сельвыканкама Людміла Радзевіч, тэма для гарпасёлка, на жаль, не губляе актуальнасці, вось і на гэту сустрэчу запрошаны 19 новаяльнянцаў працаздольнага ўзросту, якія “перабіваюцца” выпадковымі неафіцыйнымі заробкамі, многія па некалькі гадоў, некаторыя жывуць за пенсіі састарэлых бацькоў. Зразумела, прыйдуць не ўсе, аднак за прысутнасцю асабліва “злосных” прасачыў старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі.

Завочна азнаёміўшыся са спісам “кандыдатаў”, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка адзначыла, што дыпламаваных спецыялістаў няма, аднак сярод вакансій, якія яна збіраецца прапаноўваць, нямала рабочых – яны не патрабуюць асаблівых кампетэнцый.

Без доўгіх цырымоній перайшлі непасрэдна да індывідуальных размоваў з кожным беспрацоўным. Такі фармат дазваляе максімальна даведацца пра чалавека і падабраць для яго найбольш прыдатныя прапановы, каб потым усе без выключэння падмацавалі кожны сваё абяцанне подпісам і ведалі, што іх паводзіны застаюцца на далейшым кантролі. Праз тыдзень-два можна будзе адсачыць, хто працуе, а з кім давядзецца папрацаваць з выкарыстаннем ужо не дагаворных, а адміністрацыйных метадаў.

Як аказалася, большасць з дзесяці новаяльнянцаў (менавіта столькі чалавек усё-такі прыйшлі на пасяджэнне) неаднаразова разглядаліся на камісіях, мелі праблемы з законам, але прадаўжаюць выпіваць, ухіляцца ад работы. Сітуацыі сустракаліся розныя. Былі сярод іх “жыццёвыя гісторыі” і мужчын, і жанчын. Некаторыя раней працавалі, ім падабаліся і ўмовы, і зарплата, аднак з-за “п’яных” прагулаў былі звольнены. Зразумела, што цяпер былы наймальнік не вельмі жадае браць назад такога “надзейнага” работніка. Праўда, сустрэліся сярод прыйшоўшых і тыя, хто заявіў, маўляў, што вам не падабаецца: у людзей хлеба не просім, маем часовыя заробкі, нас усё задавальняе.

Змястоўны адказ такім “задаволеным” даў старшыня назіральнай камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка:

– Вы ўжо не маладыя людзі, аднак прадаўжаеце падрываць сваё здароўе алкаголем, чым дастаўляеце клопаты многім, хто вас акружае. Разам з тым карыстаецеся сацыяльнымі выгодамі, якія ствараюць працуючыя грамадзяне нашай краіны, у тым ліку бясплатным медыцынскім абслугоўваннем. Вы не плаціце падаткі, чаму ваша лячэнне павінны аплачваць добрасумленныя працоўныя людзі? Самі не заўважыце, як дажывяце да пенсійнага ўзросту, аднак не будзеце мець страхавога стажу для налічэння пенсіі. Састарэлыя бацькі, якія пакуль вам дапамагаюць, не вечныя, ды і ім хочацца дажываць свой век спакойна, без сумных думак.

Кожны з вас павінен ведаць, што да беспрацоўных грамадзян увага, асабліва праваахоўных органаў, будзе самай пільнай. Калі пачнём фіксаваць парушэнні закона, а ў аматараў моцных напояў яны здараюцца вельмі часта, то на вас будуць афармляцца дакументы па накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый – беларускае заканадаўства гэта прадугледжвае.

– У Беларусі значная ўвага надаецца садзейнічанню занятасці насельніцтва, стварэнню новых працоўных месцаў, усебаковай дзяржаўнай падтрымцы ўразлівых катэгорый людзей, у нас сацыяльна арыентаваная краіна, аднак, каб усё гэта заставалася даступным і пастаянным, трэба, безумоўна, каб і самі грамадзяне былі задзейнічаны ў эканоміцы. Каму патрэбна дапамога ў пошуку работы – абавязкова яе акажам. Што ж тычыцца несумленных грамадзян, то ў нас таксама дастаткова прадастаўленых законам “рычагоў” уздзеяння на іх, – падвёў вынікі сустрэчы старшыня раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

24 часа ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

24 часа ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago