“Суботняя карусель” у Вензавецкай сярэдняй школе

У  рамках рэалізацыі раённага праекта “Суботняя карусель, або колькі субот – столькі і праектаў” калектыў педагогаў і навучэнцаў  Вензавецкай сярэдняй школы шчыра вітаў прадстаўнікоў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны на адкрытай субоце працоўнага выхавання і прафесійнай арыентацыі, якая прайшла пад дэвізам “А што ТЫ зрабіў для Беларусі?”.

Установай быў прадстаўлены рознабаковы спектр мерапрыемстваў, якія прапануюцца навучэнцам і іх законным прадстаўнікам падчас рэалізацыі праекта “Суботні дзень у аграгарадку”.

Прысутныя змаглі наведаць факультатыўны занятак “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”, занятак прафесійнай падрыхтоўкі па вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне” па спецыяльнасці “Справавод”, гасцёўню музея “Кола часу”, дзе праводзіўся майстар-клас “Рыхтуем вярбу да свята”.

Сёлета наша краіна святкуе важную гістарычную дату – 80-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таму калектыў педагогаў і навучэнцаў працуе над рэалізацыяй праекта “Гісторыя вайны ў гісторыі сям’і”, у рамках якога адбыліся пасяджэнне пошукавай групы “Яны набліжалі Перамогу” і практыкум  па вырабе аб’ёмных прадметаў для дыярамы, а таксама акцыя “Памяць пакаленняў” і квэст-гульня “Раўненне на героя”.

Цэнтральным мерапрыемствам, якое аб’яднала ўсіх удзельнікаў шостага школьнага дня, стала дыялогавая пляцоўка “Дарога ў заўтра”, на якой навучэнцы 8 і 10 класаў і іх законныя прадстаўнікі мелі магчымасць атрымаць адказы на шматлікія пытанні па прафесійным вызначэнні ад кампетэнтных гасцей: Таццяны Анатольеўны Дорда,  намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама,  Наталлі Пятроўны Тамашовай, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Вензавецкай сярэдняй школы,   Віктара Віктаравіча Петрукевіча, начальніка ІСН Дзятлаўскага РАУС, Аляксандра Анатольевіча Беленкі, намесніка начальніка РАНС г. Дзятлава і Дзмітрыя Часлававіча Ваніслаўчыка, ляснічага Вензавецкага лясніцтва.

Скончыўся суботні дзень ва ўстанове самым яркім мерапрыемствам – акцыяй “А што ТЫ зрабіў для Беларусі?”, падчас якой усе ўдзельнікі шостага школьнага дня сумесна з гасцямі пасадзілі алею Памяці з 15 вішнёвых дрэў.

Наталля БЛОЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

11 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

11 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago