Ці не першыя ў раёне, не чакаючы 22 красавіка, выйшлі, а больш дакладна – выехалі, на суботнік работнікі культуры Дзятлаўшчыны. Па запрашэнні кіраўніцтва КСУП “Жукоўшчына” работнікі ўстановаў культуры раённага цэнтра – Дзятлаўскай школы мастацтваў, раённай бібліятэкі, цэнтра культуры і народнай творчасці – прынялі ўдзел ва ўборцы яблыневай плантацыі сельгаспрадпрыемства. Тут пасля вясновай абрэзкі ў радах пладовых дрэваў засталося шмат галінак, збор іх і стаў задачай удельнікаў “суботніка”.

– Працуем з задавальненнем, можна сказаць, з натхненнем, – адрапартавала карэспандэнту “Перамогі” настаўніца школы мастацтваў Таццяна Шостка. – Вылезлі вось з кабінетаў, наталяемся першагатунковым садовым паветрам, нам тут і жаўранкі спяваюць. І работа спорыцца.

Кароткае інтэрв’ю хутка выявіла сярод 36 работнікаў у садзе двух не зусім звычайных – у настаўніцы па класе фартэпіяна Марыі Пуйта і настаўніка па класе баяна Сяргея Жалязоўскага сёння – дзень нараджэння! Ім, вядома, асабліва Марыі – па 17… Віншуем!

Марыі Пуйта сёння споўнілася… 17.

Б. ВАРНА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации