Піянеры дружыны імя Н. Валькова Кзлоўшчынскай сярэдняй школы адгукнуліся на заклік цэнтральнага і раённага саветаў грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і ўключыліся ў агульнапіянерскі суботнік, які праходзіў 1 красавіка 2017 года.

Сустрэліся ў шосты школьны дзень — суботу. Стартавала мерапрыемства мітынгам каля помніка воіну-вызваліцелю. Вызначыліся з задачамі суботніка і накіраваліся на аб’екты для добраўпарадкавання.

Дзякуючы вучнёўскай ініцыятыве, быў наведзены парадак каля замацаваных за школай помнікаў, прыбрана прышкольная тэрыторыя, пачаліся работы ў школьных цяпліцах.

Паколькі суботнік супаў з Міжнародным днём птушак, які адзначаецца 1 красавіка, вучні змайстравалі птушыныя хаткі-шпакоўні і развесілі іх на дрэвах.

Добрае надвор’е спрыяла рабоце. На ўласным прыкладзе мы пастараліся паказаць, як з дапамогай калектыўнай працы падрастаючаму пакаленню можна прывіваць беражлівыя і адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя. Вынікамі суботніка сталі чыстыя тэрыторыі, зарад бадзёрасці і выдатны настрой піянераў.

К. ПЯКАРСКАЯ,
старшыня савета піянерскай дружыны імя Н. Валькова Кзлоўшчынскай СШ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации