Сёння прафесійнае свята адзначаюць страхавыя работнікі. Страхавому прадпрыемству «Белдзяржстрах» спаўняецца 96 гадоў з дня заснавання.

Па дадзеных Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Белдзяржстрах стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку страхавых паслугаў у нашай краіне.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне ўжо многія гады ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку Белдзяржстраха.

— У раёне намі заключана больш за 20 тысяч дагавораў страхавання, у тым ліку звыш 15 тысяч дагавораў — па добраахвотных відах страхавання. Адзначу, што за апошнія 10 месяцаў намі зроблены выплаты страхавой кампенсацыі па 1450 страхавых выпадках. Гэта больш за 406 тысяч рублёў, — расказвае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргей Пыл.

Для дзеючых і патэнцыяльных кліентаў страхавое прадпрыемства прапануе шырокі спектр страхавых паслугаў. Найбольшым попытам карыстаецца добраахвотнае страхаванне будынкаў, маёмасці, жывёлы. Атрымлівае развіццё страхаванне кватэр і грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр, страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробаў.

Становіцца ўсё больш запатрабаваным добраахвотнае страхаванне транспартных сродкаў «Аўтакаска». Жыхары раёна набываюць аўтамабілі, і бяспека транспарту патрабуе страхавой абароны.

— Бываюць выпадкі, калі не па віне страхавальніка яго аўтамабіль ламаецца, а на аднаўленне патрэбна вялікая сума грошай. Мы дапамагаем з аплатай выдаткаў. Тым, хто выязджае за мяжу, прапануем тэхнічны асістанс. Калі пры выездзе ў Еўропу нешта здараецца з аўтамабілем і трэба выклікаць службу дапамогі, то гэта абыходзіцца вельмі дорага. Напрыклад, беларускі аўтамабіль у Польшчы з месца тэхнічнай паломкі да бліжэйшай станцыі тэхдапамогі правезлі 15-20 кіламетраў, уладальніку аўто трэба было б заплаціць 180 еўра, але у яго быў страхавы поліс, які каштуе 2 еўра на 6 дзён, і чалавек зэканоміў, — тлумачыць намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Дзмітрый Козел.

Карыстаецца попытам у жыхароў Дзятлаўшчыны і такі новы від страхавання, як добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў.

Такая паслуга дазваляе абследаванне, лячэнне ў любой дзяржаўнай ці прыватнай медыцынскай установе Беларусі.

Кампанія Белдзяржстрах пастаянна развівае і пашырае спіс страхавых паслугаў і паляпшае якасць абслугоўвання. З кожным годам кліентаў становіцца больш, растуць паступленні страхавых узносаў і павялічваецца страхавы фонд.

Залог паспяховага страхавання — людзі, якія працуюць у кампаніях. Прафесіяналізм спецыялістаў, іх добразычлівасць, камунікабельнасць, ініцыятыўнасць выклікаюць давер кліентаў і даюць ім пачуццё абароненасці.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргей Пыл віншуе у Днём страхавых работнікаў усіх страхоўшчыкаў, а таксама кліентаў арганізацыі і жыхароў раёна. Сяргей Пыл:

— Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай беды абыходзяць ваш дом, і памятайце: застрахаваны той, хто застрахаваны.

Ю. БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации