Каб не стаць ахвярай злачыннага свету

У рамках рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб на 2025-2026 гады ў Гезгалаўскай сярэдняй школе імя М. І. Нядзеліна для навучэнцаў 9-11 класаў адбылася стрым-канферэнцыя з работнікамі папраўчай калоніі-пасялення № 26 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці ва ўзаемадзеянні з АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ўзгадненні з інспектарам ІСН Арынай Грыб і пры ўдзеле асоб, якія адбываюць пакаранне за ўчыненне такіх злачынстваў. На сустрэчы прысутнічаў старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Павел Бараноўскі.
Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя пытанні, якія тычацца незаконнага абароту і ўжывання наркотыкаў. Запрошаныя расказалі пра прычыны свайго ўдзелу ў злачынных схемах, цяжкасцях выхаду з крымінальнага асяроддзя і магчымасцях пераацэнкі жыцця. Навучэнцы і педагогі школы, а таксама ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна, якія ў рэжыме анлайн-канферэнцыі прысутнічалі на сустрэчы, мелі магчымасць задаць пытанні аб адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў, умовах утрымання ў папраўчай установе.
Наталля КАПКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga