STOP-наркотык. Канікулы – час здароўя

У рамках абласной прафілактычнай акцыі, якая праводзіцца на канікулах у аздараўленчых лагерах пад дэвізам “Мы супраць наркотыкаў!”, на Дзятлаўшчыне стартаваў раённы трэйсер “Антынаркатычны аўтобус”.

Як расказала старшыня раённага савета ГА “БРПА”, яна ж каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка, удзел у ім прымалі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, сацыльны педагог СПЦ горада Дзятлава Іна Нічыпаровіч, дэпутаты і члены моладзевага парламента, валанцёры клуба “Мы разам!”. У аснове мерапрыемства была папулярызацыя і прапаганда здаровага ладу жыцця. Ірына Анатольеўна падкрэсліла, што арганізатары акцыі рэалізоўвалі свае задачы праз прыцягненне адпачывальнікаў школьных летнікаў да актыўнай рухальнай і інтэлектуальнай дзейнасці. Таму з усімі навучэнцамі, у лагеры да якіх прыехаў “Антынаркатычны аўтобус”, а пабываў ён у Раклевічах, Наваельні, Дварцы, Круцілавічах, былі праведзены цікавыя гульні і конкурсы, у час якіх дзеці ў дружнай кампаніі сяброў не толькі ўзгадалі, чым небяспечныя наркотыкі і як ад іх засцерагчыся, але і выпрабавалі свае кемлівасць, хуткасць і спрыт.

Напрыканцы ў час флэш-мобу “Мы супраць наркотыкаў!” непаўналетнія атрымалі тэматычныя лістоўкі і буклеты з карыснай інфармацыяй, якая дапаможа не толькі пазбягаць згубных залежнасцяў, але і знаходзіць ім карысную альтэрнатыву.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны МІШЧАНКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Зонты вместо пляжей: суббота в Беларуси обещает дожди и грозы

В Беларуси 11 июля на большей части территории пройдут кратковременные дожди, днем в отдельных районах…

32 минуты ago

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

1 час ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

4 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

19 часов ago