Усіх, хто любіць весяліцца сярод сяброў, сабрала на гульнявой пляцоўцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава раённае спартыўнае свята “Стартуем разам-2022”.
Як расказала, адкрываючы ўрачыстасць, дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Марына Гуговіч, ужо стала добрай традыцыяй, што кожны год на Дзятлаўшчыне праводзіцца раённае інклюзіўнае мерапрыемства. Сёлета спартыўнае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, сабрала больш за два дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з розных установаў адукацыі раёна. Комплекс практыкаванняў для іх быў распрацаваны з улікам індывідуальных здольнасцяў кожнага ўдзельніка ад простых да ўскладненых – на выбар, каб дзеці адчувалі сябе камфортна. На старт выйшлі 9 каманд. Марына Эдвардаўна пажадала прысутным весела правесці час і назапасіць бадзёрасці на ўсё лета, бо наперадзе канікулы і яшчэ шмат цікавых падзей і сустрэч.
Спонсарам інклюзіўнага мерапрыемства для асаблівых спартсменаў выступіла раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”. Падарыць ім добры настрой прыйшлі валанцёры: каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка, якая была ў ролі клоўна Кешы, і навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава – артысты ўзорнага тэатра гульні роставых лялек “Лялькі для ўсіх” на чале з кіраўніком Іванам Каско.
Шмат станоўчых эмоцый прынеслі не толькі паборніцтвы, але і цырымонія ўзнагароджання: кожны спартсмен атрымаў медаль і салодкі прыз.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…