Прававы лікбез – ад прафсаюзаў

26 мая на базе Дзятлаўскага лясгаса прыём грамадзян і сустрэчу з калектывам арганізацыі правёў прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза нафтавай, горнай і газавай прамысловасці Віктар Шыкас.

У сустрэчы прымалі ўдзел старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык, пракурор Дзятлаўскага раёна Алег Вялічка, дырэктар лясгаса Сяргей Дурко.

Пасля амаль гадавога перапынку, звязанага з эпідэміялагічнай сітуацыяй, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аднавіла правядзенне прыёмаў грамадзян, нязначна змяніўшы форму такіх сустрэч. Цяпер асабістаму прыёму папярэднічае лекцыя па прававой адукацыі.

“Працоўныя дагаворы і сацыяльныя водпускі” – гэту тэму, актуальную як для працадаўцаў, так і работнікаў, калектыву лясгаса прапанаваў абмеркаваць Віктар Шыкас. Ці абавязаны працадаўца прадаўжаць працоўны кантракт, калі ў работніка няма парушэнняў працоўнай дысцыпліны, ці можа работнік не пагадзіцца з прапанаваным тэрмінам кантракта, якім чынам рэгулююцца сацыяльныя адпачынкі, якія ўключаюць у сябе выхадныя дні ­ – вось некаторыя пытанні з шэрагу тых, што былі абмеркаваны. Інспектар па кадрах лясгаса Ларыса Лабарэвіч падняла некаторыя праблемы рэалізацыі працоўнага заканадаўства на практыцы.

У час асабістага прыёму да прававога інспектара звярнуўся работнік Дзятлаўскай ЦРБ з просьбай растлумачыць нюансы атэстацыі працоўнага месца і вызначэння “шкоднасці”. На яго зварот Віктар Шыкас даў свае тлумачэнні і паабяцаў звязацца з галіновым прафсаюзам медыцынскіх работнікаў для больш дэталёвага вырашэння сітуацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

11 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago