Старт дадзены і ў працоўным калектыве

Як многія ўжо ведаюць, у нашай краіне, у тым ліку на Дзятлаўшчыне, праходзіць дыспансерызацыя насельніцтва.

Цяпер дадзены старт яшчэ аднаму яе фармату – выезду ў працоўныя калектывы.

Першымі паслугамі медыкаў скарысталіся работнікі ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”. Да іх выехала брыгада ў саставе загадчыцы Дзятлаўскай раённай паліклінікі доктара-тэрапеўта Наталлі Літвінскай, памочніка доктара Вольгі Іванцовай, медсястры працэдурнага кабінета Наталлі Марук.

У гэты дзень каля дваццаці работнікаў лясгаса прайшлі анкетаванне, даведаліся свой індэкс масы цела, праверылі стан ротавай поласці і скуры, памералі артэрыяльны і ўнутрывокавы ціск, каму параілі – зрабілі кардыяграму, здалі аналіз крыві або атрымалі параду наведаць пэўных дактароў-спецыялістаў.

Выезд у арганізацыю пракаменціравала Наталля Літвінская:

– У ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” сёння мы правялі анкетаванне па выяўленні фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў і дыспансерызацыю згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2022 года № 83 “Аб парадку правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва”.

Па адказах на 25 пытанняў анкеты выяўлялі ў работнікаў фактары рызыкі для іх здароўя па хваробах сістэмы кровазвароту, цукровага дыябету, па анкалагічных, а таксама хранічных абструкцыйных захворваннях лёгкіх. Пацыентаў з рызыкай накіроўвалі на даабследаванне, запаўнялі карты ўліку правядзення дыспансерызацыі.

Растлумачу яшчэ, што сярод дарослага насельніцтва медыкі выдзяляюць дзве групы: ва ўзросце 18-39 гадоў, якая павінна праходзіць дыспансерызацыю адзін раз у тры гады, і старэйшых за 40 гадоў – штогод, а пры выяўленні захворванняў – згодна з клінічнымі пратаколамі. Гэтага патрабавання, вядома ж, прытрымліваемся ў сваёй рабоце.

Пастанова ўступіла ў сілу сёлета з 1 студзеня, таму ў нас ужо складзены гадавы план па наведванні прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Будзем узгадняць з адміністрацыяй час, дату і колькасць работнікаў, якія будуць праходзіць дыспансерызацыю. Аднак заўважу, што гэта можна зрабіць і пры наведванні раённай паліклінікі ў кабінеце дыспансерызацыі на першым паверсе. На сёння яе ўжо прайшлі 29,7 % насельніцтва ва ўзросце 18-39 гадоў і 16,7 % – ва ўзросце за 40 гадоў. Агляды прадоўжым.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

11 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

11 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

11 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

12 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago