Старшыня райвыканкама пабыў у Круцілавічах

На гэтым тыдні прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства.

Так, 30 чэрвеня з жыхарамі аграгарадка Лявонавічы сустрэўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. У гэты ж дзень з працаўнікамі КСУП “Белагурна” правёў сустрэчу першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Бабіна.

2 ліпеня сустрэчу з працаўнікамі ААТ “Граніт-Агра” ў Круцілавічах ладзіў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Падчас сустрэчы прысутныя праінфармаваны аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, былі закрануты надзённыя пытанні, якія тычацца вытворчасці, перспектываў развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і Дзятлаўшчыны ў цэлым.

Што  тычыцца ААТ “Граніт-Агра”, то гаспадарка  з’яўляецца адной з лепшых на Дзятлаўшчыне: каля 40 % у даходах раёна займае гэтае сельгаспрадпрыемства.

Летась  ААТ вырабіла прадукцыі на 24 мільярды рублёў. Па выніках працы за 2019 год калектыў ААТ “Граніт-Агра” занесены на раённую Дошку гонару.

Цяпер у сельгаспрадпрыемстве працуюць 455 чалавек. З гэтай колькасці – 79 маладых працаўнікоў ва ўзросце да 31 года. Моладзь занята і ў жывёлагадоўчай, і ў раслінаводчай галінах.

Самая вялікая працоўная кагорта – жывёлаводаў. Іх налічваецца 163 працаўнікі, а з гэтай колькасці – 25 даярак. А ўсяго ў ААТ “Граніт-Агра” працуюць на дадзены момант 182 жанчыны.

У гаспадарцы 39 чалавек маюць вышэйшую адукацыю ці давучваюцца ў ВНУ, а 82 працаўнікі – з сярэднеспецыяльнай адукацыяй.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася, наколькі вынікова працуюць і колькі зарабляюць працаўнікі ў “Граніт-Агра”?

Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур:

– Чысты прыбытак нашага сельгаспрадпрыемства за пяць месяцаў 2020 года склаў 881 тысячу рублёў. Летась за такі ж перыяд мелі 464 тысячы рублёў. Па такім паказчыку, як тэмп росту, дасягнулі 189,9 працэнта. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі склала 7,8 працэнта.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка:

– Сярэдняя заработная плата за тры месяцы 2020 года ў даярак –  1393 рублі, у жывёлаводаў – 1003 рублі, працаўнікоў свінакомплекса – 982 рублі, у механізатараў – 795 рублёў, паляводаў – 480 рублёў. Сярэдняя заработная плата па іншых катэгорыях працаўнікоў такая: вадзіцелі – 793 рублі, будаўнікі – 942 рублі, працаўнікі рамонтнай майстэрні – 456 рублёў. Сярэдняя заработная плата за тры месяцы 2020 года па ААТ “Граніт-Агра” – 858 рублёў. Летась за аналагічны перыяд яна складала 741 рубель.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

З 8 па 14 чэрвеня ў Беларусі праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму

Мерапрыемства скіравана на забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, папярэджанне выпадкаў вытворчага траўматызму…

1 час ago

Гарачая тэлефонная лінія

17 чэрвеня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік…

2 часа ago

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

17 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

17 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

17 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

17 часов ago