Разам з кіраўніцтвам Дзятлаўскага раёна ён завітаў да юных гасцей з Данбаса, якія праходзяць аздараўленне ў санаторыі “Баравічок”.

Група з 28 вучняў пачатковых і сярэдніх класаў прыбыла на Дзятлаўшчыну разам з настаўнікамі і медыцынскай сястрой, каб адпачыць, паправіць здароўе і даведацца больш пра нашу краіну, яе прыроду і гісторыю.

Адміністрацыя санаторыя правяла экскурсію, у час якой пазнаёміла Алега Аляксандравіча і гасцей з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы, умовамі размяшчэння, харчавання і адпачынку, пасля чаго дарослыя сустрэліся з дзецьмі для нефармальнай размовы.

Алег Раманаў распытаў школьнікаў з Данбаса, з якіх гарадоў яны прыехалі, ці падабаецца ім у “Баравічку”, якія мясціны ў Беларусі яны хацелі б яшчэ пабачыць.

– Упэўнены, што на Дзятлаўшчыне вы паправіце здароўе, знойдзеце новых сяброў і атрымаеце шмат станоўчых эмоцый ад адпачынку, – звярнуўся да іх Алег Аляксандравіч. 

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі дадаў, што пажаданні дзяцей аб падарожжах абавязкова будуць улічаны і па магчымасці рэалізаваны, на Дзятлаўшчыне ўжо вядзецца падрыхтоўка бліжэйшай экскурсіі  для іх у Мірскі замак.

Госці ўручылі школьнікам падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” – кнігі, настольныя гульні, канцылярскія прылады.

Завяршылася сустрэча забаўляльнай праграмай для дзяцей ад узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”.

Алег Раманаў адзначыў, што яго візіт праходзіць у рамках акцыі “Спіна да спіны”, якая ў Беларусі суправаджаецца шэрагам мерапрыемстваў:

– Пачынаючы з 2024 года партыя “Белая Русь” праводзіць гуманітарную акцыю “Спіна да спіны”, накіраваную на дапамогу пацярпелым рэгіёнам Расійскай Федэрацыі. Мы шмат робім для таго, каб падтрымаць нашых братоў-расіян. Мы збіралі і адпраўлялі гуманітарную дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе – прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, медыкаменты, адзенне. 

Яшчэ адзін напрамак акцыі – прыём дзяцей з Данецкай і Луганскай народных рэспублік для аздараўлення ў санаторыях Беларусі. Упэўнены, што беларуская гасціннасць, душэўнасць, нашы краявіды акажуць на іх гаючы ўплыў.

Група школьнікаў з Данбаса, якая прыехала на Дзятлаўшыну разам са сваімі педагогамі, будзе тут адпачываць і аздараўлівацца на працягу 19 дзён. У жніўні ў “Баравічку” чакаюць гасцей з Луганшчыны.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть #Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации