У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне, на якім былі разгледжаны вынікі работы Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” за перыяд з сакавіка 2024 года па май 2025-га.
Са справаздачай аб праведзенай рабоце за гэты перыяд выступіў старшыня арганізацыі Вадзім Бялятка. Ён адзначыў, што на ўліку ў Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” па стане на 26 чэрвеня 2025 года знаходзяцца 764 чалавекі, функцыянуе 51 пярвічная арганізацыя. У 2025 годзе на ўлік была пастаўлена яшчэ адна – ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.
За справаздачны перыяд члены арганізацыі прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да знакавых падзей у гісторыі Рэспублікі Беларусь і якія маюць асаблівае гістарычнае і грамадска-палітычнае значэнне. Традыцыйна вялікая ўвага надавалася сацыяльным праектам, накіраваным на падтрымку шматдзетных сем’яў, ветэранаў, інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Актывісты арганізацыі ўдзельнічалі ў дабрачынных акцыях ”Ад усёй душы”, “У школу з “Белай Руссю”, у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні раёна, горада пад дэвізам “Белая Русь” – упрыгожвае Беларусь”.
Яшчэ адной знакавай падзеяй для раённай арганізацыі за справаздачны перыяд стаў удзел у фінале конкурсу “Вопыт лепшых “Белай Русі” – здабытак грамадства”. За праект “Без тэрміну даўнасці” сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча быў прысуджаны грант на 100 базавых велічыняў.
Актыўна ўключыліся дзятлаўчане ў правядзенне кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першым наведвальнікам выбарчых участкаў былі ўручаны памятныя сувеніры ад раённай арганізацыі.
– У цэлым, пастаўленыя задачы перад раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Белая Русь” выкананы. “Белая Русь” назапашвае грамадскі давер, палітычную вагу, вопыт заканатворчай дзейнасці. І наша раённая арганізацыя робіць свой уклад у развіццё гэтага грамадскага руху. Самае галоўнае – выпрацоўвае аргументаваную пазіцыю па ўсіх пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна. Прапаную работу Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” лічыць здавальняючай і выказваю словы падзякі ўсім пярвічным арганізацыям за той вынік, якога мы дасягнулі, – падрахункаваў Вадзім Аляксандравіч.
Са справаздачай аб дзейнасці кантрольна-рэвізійнай камісіі арганізацыі выступіла яе старшыня Марына Іванова, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Таксама былі заслуханы даклады мандатнай і рэдакцыйнай камісій.
Шляхам адкрытага галасавання ўдзельнікі канферэнцыі вызначылі састаў Савета Дзятлаўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, у які ўвайшлі адзінаццаць чалавек.
На пасаду старшыні раённай арганізацыі члены савета прапанавалі і аднагалосна падтрымалі пры галасаванні кандыдатуру Вадзіма Бяляткі, намесніка старшыні райвыканкама. Яго намеснікамі выбралі Вольгу Рагачову, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, і Людмілу Радзевіч, старшыню Новаяльнянскага сельвыканкама.
Былі выбраны кантрольна-рэвізійная камісія і яе старшыня (Марына Іванова), а таксама дэлегаты для ўдзелу ў VI пазачарговай канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, якая пройдзе 7 ліпеня (Вадзім Бялятка і Вольга Рагачова).
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае
Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…
Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму оплаты труда, при которой часть или весь…
Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…
У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga