Categories: Улада

Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік трымаў справаздачу перад працоўным калектывам раённага ЖКГ

Дзейнасць органаў дзяржаўнай выканаўчай улады апошнія пяць гадоў была накіравана на павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва, узмацненне сацыяльнай абароны грамадзян, павышэнне эфектыўнасці развіцця галін народнай гаспадаркі, мадэрнізацыю вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.

У прыватнасці, за 2012-2017 гады захаваны і прымножаны станоўчыя тэндэнцыі ва ўсіх сферах эканомікі раёна. За гэты час арганізацыямі раёна было накіравана ў асноўны капітал 215 млн. руб. інвестыцый, прыцягнута за 2014-2017 гады 948 тыс. дол. ЗША прамых замежных інвестыцый.

Сярод значных інвестыцыйных праектаў варта назваць наступныя:

2012 год — арганізавана вытворчасць шматслойных папяровых мяшкоў для сыпкіх матэрыялаў СТАА «Суперпакинвест» з прыцягненнем замежных інвестыцый у аб’ёме 4,4 млн. дол. ЗША;

2013 год — праведзена ўстаноўка высокапрадукцыйнай тэхналагічнай лініі кароткага льновалакна з аб’ёмам інвестыцый 450 тыс. рублёў на ААТ «Дварэцкі льнозавод»;

СТАА «Ойл-Фуд» у г. п. Наваельня пабудаваны завод па рафінацыі і дэзадарацыі алеяў з аб’ёмам інвестыцый 4,9 млн. рублёў, у тым ліку 1,3 млн. дол. ЗША – прамыя замежныя інвестыцыі. Вытворчая магутнасць прадпрыемства – 120 тон алею ў суткі;

2014 год — ТАА «ЭйрСтрим» завершаны праект «Будаўніцтва і эксплуатацыя ветраэнергетычных установак». Устаноўлены дзве ветраэнергетычныя ўстаноўкі магутнасцю 0,6 МВт кожная з аб’ёмам інвестыцый 430 тыс. рублёў;

— ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» завершана рэканструкцыя вытворчага памяшкання пад цэх для вытворчасці сырку тыпу «Рыкота», што дазволіла павялічыць аб’ём вытворчасці прадукцыі на 7%;

2015 год — уведзены ў строй дзеючых супермаркет ў Дзятлаве таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Евроторг» з аб’ёмам інвестыцый 1,15 млн. рублёў;

— завершана будаўніцтва санаторыя «Альфа Радон» на 250 месцаў з поўным комплексам абслугоўвання ТАА «Торвлад» з аб’ёмам інвестыцый 33,1 млн. руб.

На сустрэчы з работнікамі ЖКГ было ўзнята пытанне водазабеспячэння жыхароў вёскі Апаліна-Басіна.

Раней старшыня райвыканкама выступіў са справаздачай перад работнікамі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Ул. інф. «Перамогі»

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

5 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

5 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

6 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

6 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

7 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

7 часов ago