Станіслаў Якаўчык: “Успаміны – тое, што застаецца назаўжды”

22 чэрвеня трэці раз стартуе сумесны беларуска-расійскі культурна-адукацыйны праект “Цягнік Памяці”, ініцыяваны кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі.

Сёлета ён праходзіць пад знакам 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аб’яднае некалькі соцень маладых людзей з краін садружнасці, у тым ліку ў вандроўку адправіцца наш зямляк, навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Станіслаў Якаўчык.

Нагадаем, што яшчэ ў лютым сярод дзесяцікласнікаў Беларусі быў пачаты адбор удзельнікаў праекта ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны”, які праходзіў у некалькі этапаў. Навучэнцы прадстаўлялі сваё партфоліа, візітоўку і эсэ “Пра тую вясну”.

Станіслаў дастойна прайшоў усе іспыты, рыхтуецца да паездкі і дзеліцца сваімі спадзяваннямі:

– Па традыцыі старт праекта “Цягнік Памяці” дадуць у Брэсце, дзе і пачыналіся першыя баі Вялікай Айчыннай вайны. 21-22 чэрвеня мы наведаем Брэсцкую крэпасць і адправімся ў дарогу. Усё гэта вельмі хвалююча, паездку чакаю з нецярпеннем. Больш за ўсё хачу пабываць у Маскве, Валгаградзе, іншых гарадах Расіі, пабачыць мясціны баявых дзеянняў, помнікі, рускую прыроду, архітэктуру. У Беларусі ўжо шмат дзе быў, а за граніцай – не.

– Што возьмеш з сабой у дарогу?

– Безумоўна, тэлефон, каб рабіць фотаздымкі і невялікія відэа, дзяліцца імі на старонцы ў Instagram.

– Як на тваю перамогу ў праекце адрэагавалі сябры?

– Радаваліся, віншавалі, падтрымлівалі, яны вельмі за мяне перажывалі, жадалі ўдачы, “трымалі кулачкі”, а цяпер чакаюць магніцікі з выявамі гарадоў, дзе будзе спыняцца “Цягнік Памяці”.

– Удзел у праекце – гэта яшчэ і вялікая адказнасць…

– Пастараюся яе апраўдаць. Спадзяюся за час вандроўкі знайсці сабе шмат сяброў з розных краін. Буду актыўным і ўважлівым, абяцаю весці “нататкі” ў тэлефоне, каб пасля вяртання пра ўсё расказаць сваім аднакласнікам, педагогам, іншым жыхарам Дзятлаўшчыны.

– Хто за цябе больш радаваўся, калі даведаліся, што будзеш пасажырам “Цягніка Памяці”?

– Вядома ж, бацькі, а таксама намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Марыя Мікалаеўна Шавель, якая дапамагала ў падрыхтоўцы, а найбольш Анастасія Шавель – удзельніца “Цягніка Памяці-2023”. Яна была маім галоўным дарадчыкам у час удзелу ў конкурсных іспытах, вельмі хацела, каб я перамог, падтрымлівае і цяпер.

– Чаго пажадаеш сёлетнім пасажырам?

– Жадаю ва ўсіх падрабязнасцях запомніць вандроўку, каб у далейшым дзяліцца сваімі ўспамінамі, бо ўспаміны – тое, што застаецца з намі назаўжды. Яшчэ – знайсці новых сяброў і завесці цікавыя знаёмствы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

20 минут ago

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

1 час ago

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

14 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

15 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

16 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

20 часов ago