Стаўка рэфінансавання з 14 лютага зніжаецца да 10,5 працэнта гадавых (+інфаграфіка)

Стаўка рэфінансавання з 14 лютага зніжаецца з 11 працэнтаў да 10,5 працэнта гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці — з 12 працэнтаў да 11,75 працэнта гадавых. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
Гэта рашэнне прынята праўленнем Нацбанка з улікам існуючага і прагнознага ўзроўню інфляцыі, аднаўленчага росту эканомікі, які працягваецца, а таксама спрыяльных тэндэнцый на знешніх рынках.
Інфляцыя па выніках 2017 года зменшылася да 4,6 працэнта з 10,6 працэнта ў 2016-м. Асноўны ўклад у запаволенне росту спажывецкіх цэн унесла базавая інфляцыя, якая ў 2017 годзе знізілася да 2,5 працэнта (у 2016 годзе — 10 працэнтаў). Прагназуецца, што ў бліжэйшыя месяцы прырост спажывецкіх цэн складзецца паблізу 5 працэнтаў у гадавым выражэнні. З улікам прынятага рашэння манетарныя ўмовы забяспечаць па выніках 2018 года ўтрыманне інфляцыі ў межах мэтавага параметру.
Фактары з боку попыту, такія як аднаўленне росту беларускай эканомікі і павелічэнне расходаў на канечнае спажыванне, абумоўленае ростам грашовых даходаў насельніцтва, знаходзяцца паблізу раўнаважных значэнняў, якія не аказваюць націску на інфляцыю. Больш нізкія паказчыкі інфляцыі ў краінах — асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі абмяжоўваюць рост унутраных цэн. Рызыкі паскарэння інфляцыі з боку знешніх фактараў ацэньваюцца як нізкія.
Дынаміка сярэдняй шырокай грашовай масы складваецца ў рамках траекторыі, якая адпавядае ўстаноўленаму мэтаваму дыяпазону на 2018 год. У бліжэйшыя месяцы чакаецца некаторае паскарэнне гадавых тэмпаў яе росту, што абумоўлена эфектам нізкай базы мінулага года.
«Далейшыя рашэнні па змяненні працэнтных ставак будуць залежаць ад адпаведнасці інфляцыі прагнознай траекторыі, развіцця сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы, а таксама верагоднасці і велічыні рэалізацыі інфляцыйных рызык, якія стрымліваюць дасягненне сярэднетэрміновай мэты па інфляцыі», — рэзюмавалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

2 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

20 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

23 часа ago