Спроба пяра. Пасыл маладых: любіце сваю зямлю і працуйце на ёй

Кажуць, што вялікія справы пачынаюцца з маленькіх крокаў. Для нас, навучэнцаў 10 класа, членаў школьнага лясніцтва “ЛесКам+” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,  гэта несумненна так. Па традыцыі вясна пачынацца з экалагічных акцый, навядзення парадку на зямлі, выхаду ў прыроду. Гэты сезон не стаў выключэннем, і мы далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі  “Лес! Дабро! Парадак!”. Наша місія была яснай: ачысціць лес ад смецця, прывесці ў парадак месцы пахаванняў і падрыхтаваць “жыллё” для птушак.

Сумесна з намеснікамі кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Гродзенскага Дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Наталляй Пясецкай і Дзятлаўскага лясгаса Аляксеем Урбановічам папрацавалі на тэрыторыі Новаяльнянскага лясніцтва паблізу вёскі Коцькі на ўчастку, дзе знаходзяцца тры пахаванні ахвяр Халакосту часоў Вялікай Айчыннай вайны. Прыбраць старую лістоту, навесці парадак каля помнікаў і на падыходах да іх, ачысціць магілы – гэта не проста фізічная праца, а наш спосаб сказаць “дзякуй” тым, хто падарыў нам мірнае неба і магчымасць жыць у незалежнай краіне.

Ачыстку ляснога масіву мы правялі на тэрыторыі Вензавецкага лясніцтва. Ляснічы Дзмітрый Ваніслаўчык расказаў, як пачалася вясна для насельнікаў лесу, чым цікавы новы сезон, нагадаў правілы паводзінаў і правёў майстар-клас па развешванні шпакоўняў. Здавалася б, лес выглядае чыстым, але варта прыгледзецца – і ў кустах выяўляецца пластык, шкло ці старая бляшанка – “сляды знаходжання” не самых свядомых турыстаў.

Традыцыйным для навучэнцаў нашай школы і членаў школьнага лясніцтва стала развешванне шпакоўняў. Аказалася, што замацаваць птушыны домік –цэлая навука! У гэтым нам дапамагалі разбірацца не толькі работнікі лясніцтва, але і Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Разам з галоўным спецыялістам Андрэем Лявончыкам мы папоўнілі “птушыную сталовую” ў гарадскім парку і развесілі там шпакоўні, а таксама домікі для птушак размясцілі на экалагічнай сцежцы Вензавецкага лясніцтва. Цяпер у птушак будзе “элітная нерухомасць”, а ў нас – нагода вярнуцца сюды і паслухаць спевы навасёлаў, парадавацца, што ўнеслі рэальны ўклад у захаванне багацця краіны – прыроды Беларусі.

Акцыя працягваецца, і далучыцца да яе абавязаны кожны. Для школьнікаў  гэта магчымасць правесці час на свежым паветры, адчуць сябе сапраўднымі захавальнікамі прыроды, усвядоміць, як шмат залежыць ад іх асабістых дзеянняў.

Акцыя “Лес! Дабро! Парадак!” пацвярджае простую ісціну: аб’яднаўшы намаганні, людзі розных пакаленняў могуць захаваць і прымножыць прыроднае багацце Беларусі. Трэба толькі любіць сваю зямлю, даглядаць яе добрасумленна, працаваць, уносіць свой уклад у экалагічную бяспеку.

Зарына МАКАРЧУК,
Паліна ПАЛУНОСІК,
юныя журналісты газеты “Перамога”, навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago