Навучэнцы нядзельнай школы, што дзейнічае ў Дварцы, сабраліся ў кабінеце праваслаўнай культуры, каб адсвяткаваць Масленіцу за багатым блінным сталом. Вучні з айцом Сергіем ўзгадалі гісторыю свята, пагаварылі пра Даравальную нядзелю – апошні дзень Масленіцы і Вялікі пост.

А пасля прыступілі да самага чаканага: каштавання бліноў, якія красаваліся на святочным стале, спечаныя ўмелымі рукамі матушкі Алены Антошкавай, а таксама матуль Аляксандры Жэвага і Валерыі Сямашка.

Якая ж Масленіца без вясёлых гулянняў! Ад душы наеўшыся бліноў, усе жадаючыя маглі прадэманстраваць свой спрыт і хуткасць у пагоні за салодкімі прызамі. Разумнікі і разумніцы паказвалі сваю дасціпнасць у веданні беларускіх прымавак і прыказак, а таксама разгадваючы загадкі пра з’явы прыроды і прадметы побыту беларусаў. Узнагародаю сталі магніцікі з выявамі хлопчыкаў і дзяўчынак у народным адзенні,  матыватарамі на станоўчыя справы – закладкі ў падручнікі. Хіба ж не здорава!

Свята працягнулася “загадкавым” кірмашом, на якім за адгаданыя загадкі вучні маглі “купіць” сабе сувеніры на памяць. Тавар каштаваў нядорага: закладка – 2 загадкі на беларускай мове, магніцік – 4, а блакноцік – ажно 6! Як кажуць людзі: “Падыходзь, не зявай! У запас набірай!”

Разыходзіліся дамоў трошку стомленыя, але задаволеныя і вясёлыя.

Кірыл ЖЫХ,
вучань 7 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #школа

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Похожие публикации