У гімназіі № 1 горада Дзятлава адбылося незвычайнае мерапрыемства –перасоўная выстава “Музей у чамадане”, якая аб’яднала вучняў 2-11 класаў у маштабным гісторыка-творчым праекце.
Гімназісты ператварылі старыя вінтажныя чамаданы ў сапраўдныя “капсулы часу”, кожная з якіх стала тэматычнай міні-экспазіцыяй. Гэты фармат дазволіў не толькі кампактна і мабільна прадставіць артэфакты, але і сімвалічна перадаць сувязь пакаленняў – бо чамаданы часта захоўваюць памяць аб падарожжах, пераездах і сямейных гісторыях.
Юныя экскурсаводы падрыхтавалі разнастайныя праекты, сярод якіх вылучаліся:
“Дакументальная гісторыя” – сапраўдныя савецкія пасведчанні, працоўныя кніжкі, камсамольскія білеты і ганаровыя граматы, якія расказвалі пра лёсы жыхароў Дзятлаўскага раёна;
“Навагодняя настальгія” – калекцыі ёлачных цацак 60-80-х гадоў, паштоўкі, карнавальныя маскі і іншыя атрыбуты святаў, якія выклікаюць цёплыя ўспаміны;
“Зроблена ў СССР” – экспазіцыя прадметаў побыту: сервізы, шкляныя фігуркі, алюмініевыя лыжкі, шклянкі, ручныя міксеры і іншыя ўзоры савецкага дызайну і прамысловасці.
Ключавой асаблівасцю выставы сталі асабістыя гісторыі, якія школьнікі збіралі разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Навучэнцы не проста паказвалі экспанаты, а дзяліліся сямейнымі ўспамінамі, звязанымі з імі.
Выстава “Музей у чамадане” стала яскравым прыкладам таго, як творчасць, даследаванне і эмацыйная ўцягнутасць могуць ператварыць вывучэнне гісторыі ў займальнае падарожжа і ўмацаваць сувязь паміж пакаленнямі.
Лізавета ЮРГЕЛЬ,
навучэнка 10 класа, удзельніца прэс-цэнтра гімназіі № 1 г. Дзятлава “Лічбавае медыя+”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…
Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Главный осенний праздник вкуса, веселья и белорусского гостеприимства уже близко! Щедрая белорусская земля и талантливые…
Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…
С 1 по 30 сентября дятловские спасатели проведут для учащихся учреждений образования «Уроки безопасности». Главная…