Categories: Улада

Справаздача намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча

Cёння са справаздачай пра зробленае ў 2017 годзе перад работнікамі ўстановаў культуры раёна выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

У прыватнасці, ён адзначыў, што раён у 2017 годзе працаваў над рашэннем задач, вызначаных на выязным пасяджэнні аблвыканкама, якое летась адбылося ў Дзятлаве. Вялікая ўвага пры гэтым была нададзена развіццю ўстановаў сацыяльнай сферы. Так, была праведзена мадэрнізацыя рэнтгенкабінета Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, закуплена 18 адзінак сучаснага медыцынскага абсталявання, што дазволіла значна павысіць якасць аказваемых пацыентам паслугаў. У Год навукі медыцынай раёна асвоена 9 новых методык лячэння. У раёне, увогуле, вялікая ўвага надаецца дэмаграфічнай бяспецы. Як вынік, абазначылася тэндэнцыя да змяншэння смяротнасці.

Год навукі на Дзятлаўшчыне быў адзначаны і сустрэчай у Жыбартоўшчыне дэлегацыі ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Геалогія і мінеральна-сыравінныя рэсурсы Захаду Усходне-Еўрапейскай платформы: праблемы вывучэння і рацыянальнага выкарыстання”, прысвечанай Ігнату Дамейку, якая ладзілася да 215-годдзя з дня нараджэння вучонага, гуманіста, патрыёта.

У раёне забяспечваецца стабільнасць асноўных паказчыкаў якасці агульнай сярэдняй адукацыі. Па 8 прадметах з 11 паспяховасць школьнікаў Дзятлаўшчыны вышэйшая, чым сярэдняя ў вобласці. 15 выпускнікоў школ раёна ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі. Навучэнка Наваельнянскай школы Ірына Рагозіна атрымала 100-бальны вынік на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. На абласным этапе навукова-практычнай канферэнцыі “Крыштальная альфа” здабыты 5 дыпломаў. Навучэнец Дзятлаўскай гімназіі Ілья Угрын адзначаны дыпломам другой ступені на заключным этапе алімпіяды па матэматыцы і ўзнагароджаны прэміяй імя Аляксандра Дубко. Гімназістка Марыя Каско атрымала Пахвальны ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. На рэспубліканскім конкурсе эколага-біялагічных работ дыпломам другой ступені адзначаны навучэнец Наваельнянскай школы Ягор Сокал. Ён жа і Ілья Угрын унесены ў базу даных адоранай моладзі фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа перадала двух выхаванцаў у вучылішча алімпійскага рэзерву горада Гродна, падрыхтаваны тры спартсмены першага разраду. Спартсменамі раёна заваявана 51 прызавое месца ў абласных і 7 у рэспубліканскіх спаборніцтвах. Перамогамі ў вобласці і прызавымі месцамі ў рэспубліцы адзначаны выступленні нашых валейбольных і хакейных камандаў, лёгкаатлетаў, лыжнікаў-біятланістаў.

Работнікі культуры сёлета імкнуліся дайсці да кожнага жыхара Дзятлаўшчыны. Святы завіталі ў аграгарадкі, дзякуючы раённаму праекту “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”. Папулярнасці праекту прыбавіла запрашэнне прафесійных артыстаў. У абласным культурным марафоне да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гродне ўдзельнічалі ўзорныя і народныя калектывы Дзятлаўшчыны. Тэатр роставых лялек прыняў удзел у міжнародным фестывалі фальклору “Мотыльскія прысмакі”. Узорны ансамбль скрыпачоў “Зорачкі” Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў стаў прызёрам Славянскага базара ў Віцебску. 28 навучэнцаў гэтай установы сталі прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.

Задачы на 2018 год для раёна вызначаны шырокамаштабныя і многавектарныя, але пры зладжанай рабоце ўсяго раённага комплексу з імі магчыма справіцца.

Справаздачнае выступленне Ігара Кухарэвіча адбылося ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў.

Сустрэчу са справаздачай правёў таксама намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.

Ул. інф. «Перамогі»

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

9 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago