Спецыяльная праграма «Допінг»

У Дзятлаўскім раёне прайшоў другі этап спецыяльнай праграмы «Допінг». Яна скіравана на папярэджанне, выяўленне, раскрыццё злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекаў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, канфіскацыю наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, вырабленых з лекавых прэпаратаў у хатніх умовах або ў падпольных лабараторыях.

У час правядзення праграмы супрацоўнікі міліцыі выявілі факт няздачы жыхаркай Дзятлаўскага раёна ва ўстановы аховы здароўя лекавых прэпаратаў «Трамадол» (10 таблетак) і «Дыязепам» (3 ампулы), якія ўтрымліваюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва.

Па факце праводзіцца праверка, у Дзятлаўскую цэнтральную раённую бальніцу ўнесена прадстаўленне аб ухіленні прычын і ўмоваў, якія спрыяюць учыненню правапарушэнняў і злачынстваў.

Міліцыя просіць паведамляць аб вядомых фактах абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў

Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 2-15-23 або 101. Ананімнасць гарантуецца.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

33 минуты ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

1 час ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

1 час ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

1 час ago

Да іконы Божай Маці – мірнымі дарогамі Беларусі

Больш за 800 праваслаўных вернікаў прынялі ўдзел у святочным богаслужэнні з нагоды святкавання яўлення Мінскай…

2 часа ago

Общественная безопасность на объектах железнодорожного транспорта. Что важно знать

Основным видом транспорта в Республике Беларусь являются железные дороги. Они связывают в единое целое все…

3 часа ago