Да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама зладзіў спартыўнае свята – спартакіяду з удзелам вучняў і педагогаў усіх школ раёна. Каля 200 удзельнікаў спартакіяды з раніцы ў суботу здавалі нарматывы і спаборнічалі на стадыёне і ў спартыўных залах Дзятлаўскай СШ №3.Раўняйся, смірна! Раўненне на сцяг!
Уступнае слова начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус.
З пажаданнямі рэкордаў і, як мінімум, залікаў нарматываў старшыня райкама галіновага прафсаюза С. Фабішэўскі.
І паехалі…
Аператыўны ўлік і кантроль…
А мне лятаць ахвота…
Дзякую і віншую!
“І што ён па-сакрэту хоча мне сказаць?..” -).
Валейбольны спецназ у дзеянні…
Віват, спорт!
Фота Б. Варны