У Гродне прайшла штогадовая спартакіяда абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Яна ладзілася ў маляўнічым куточку прыроды на беразе Нёмана на тэрыторыі базы адпачынку “Купалінка” і доўжылася тры дні. У спаборніцтвах прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых арганізацый ГА “БелТІ” Гродзенскай вобласці.

Турбаза сустракала асаблівых спартсменаў свежым паветрам і добра арганізаваным безбар’ерным асяроддзем. Пазмагацца за кубак спартакіяды прыехалі 85 людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дзятлаўшчыну на абласных спаборніцтвах прадстаўляла каманда ў складзе спартсменаў — Аляксандры Паўлусенка, Анатоля Кеця, Анатоля Ляпешкі, Ульяны Лукашэня, Аляксандра Дзям’янцава і кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі.

На пачатку спаборніцтваў прысутных павітаў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БелТІ” Васіль Лукашэвіч. Ён зазначыў, што традыцыйна мерапрыемства праводзіцца, каб аб’яднаць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. За тры дні яны паспеюць пазнаёміцца, пасябраваць і надалей будуць падтрымліваць сувязі.

Спартакіяда ладзілася па наступных відах спорту: дартс, настольны тэніс, гарадкі, алімпійскія кольцы, армрэслінг, боўлінг, шашкі. Акрамя спартыўных баталій, тут праводзілася дыскатэка. Суддзя спаборніцтваў прачытаў асаблівым спартсменам лекцыю па агульнафізічнай рэабілітацыі і паказаў комплексы практыкаванняў для пазбаўлення ад болю.

Таксама прайшоў семінар-вучоба для спецыялістаў раённых арганізацый, па праблемах інвалідаў.

Напрыканцы падвялі вынікі сустрэчы. Спартсменка дзятлаўскай каманды Аляксандра Паўлусенка атрымала дыплом трэцяй ступені за ўдзел у спаборніцтвах гарадкі. Спартсмены атрымалі медалі і прызы.

Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў вельмі ўдзячна аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за падрыхтоўку спартсменаў і выдзелены для паездкі транспарт.

В. БЕРДНІКАВА,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации