Сонечны канцэнтратар стаў лепшай ідэяй у Беларусі

Дыплом пераможцы 10 сезона рэспубліканскага этапу моладзевага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі” ў намінацыі “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць” сёлета заваяваў Аляксандр Баковіч, навучэнец Новаяльнянскай сярэдняй школы.

Кампетэнтнае журы ацаніла на выдатна яго праект “Сонечны канцэнтратар для вытворчасці цеплавой энергіі ва ўмовах замкнёнага водазабеспячэння”.

– Над праектам працую з маім навуковым кіраўніком, настаўнікам Сяргеем Уладзіміравічам Сокалам. Ён даўно займаецца даследчай і практычнай дзейнасцю ў галіне рыбаводства. Я зацікавіўся гэтай справай два гады таму і ўжо дабіўся пэўных вынікаў: маю перамогі ў раёне і вобласці, – расказвае Аляксандр. – На рэспубліканскі этап трапіў упершыню. Меркаваў, што калі ў фінале не выйду ў пераможцы, то ад удзелу ў ім атрымаю карысны вопыт.

Канкурэнцыя была вялікай, выйсці ў лідары, сумленна кажучы, мы не чакалі. Я быў прыемна ўражаны, калі прагучала маё імя. Эмоцыі, з якімі ішоў на сцэну, словамі не перадаць.

Рэспубліканскі дэбют стаў шчаслівым, і ёсць спадзяванне прыняць удзел у яшчэ адным моладзевым конкурсе – “100 ідэй для СНД”.

Таксама ў планах папулярызаваць другі наш праект – “Вадзяное сэрца”, з якім пабывалі ўжо на двух конкурсах: на абласным этапе “Энергамарафону” занялі першае месца і атрымалі грашовы прыз, які пойдзе на рамонт школы; перамаглі і ў абласным этапе конкурсу “Тэхнаінтэлект”. Як бачыце, сакавік для нас будзе актыўным – зноў паедзем на рэспубліку.

– Аляксандр, ці ёсць задумка выкарыстоўваць сонечны канцэнтратар на практыцы?

Безумоўна, мы паспрабуем з яго дапамогай разводзіць цеплалюбівую, непатрабавальную, вельмі смачную рыбу – афрыканскага сома. У Беларусі яго вырошчваннем ніхто не займаецца, бо фінансава затратна падаграваць ваду для яго да спрыяльнай тэмпературы. З дапамогай нашага вынаходніцтва мы зможам зрабіць гэта бясплатна, значыць, ёсць магчымасць вырошчваць любую цеплалюбівую рыбу.

– Чаго пажадаеш сваім равеснікам, якія таксама спрабуюць сябе ў даследчай дзейнасці?

– Ніколі не спыняцца на дасягнутым. Паверце, новы праект можа стаць паспяховым не адразу. Магчыма, перш чым атрымаецца перамагчы, давядзецца прыняць удзел у некалькіх конкурсах. Адчайвацца не трэба – трэба працаваць і імкнуцца да большага.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

23 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago