9 кастрычніка, у шосты школьны дзень, навучэнцы школ раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “ Чысты лес”, прымеркаванай да Года народнага адзінства.

Мэта акцыі – не толькі ачысціць лес ад смецця, але і паказаць, што ўсе мы нясём адказнасць за чысціню як у сваім доме або на вуліцы, у грамадскіх месцах, так і на прыродзе, у  лесе.

Цімураўцы, валанцёры, члены  школьнага лясніцтва “Экалес” Казлоўшчынскай сярэдняй школы з жаданнем і запалам дапамагалі ачысціць ад смецця і бытавых адходаў лясны масіў Урбанаўшчына, а таксама прыдарожныя абочыны да пасялковай бальніцы.

З просьбай да жыхароў пасёлка звярнуўся ў час правядзення акцыі член  валанцёрскага атрада “Неабыякавае сэрца” Аляксандр Бялятка: “Прыйшоўшы ў лес, пакідайце пасля сябе чысціню і парадак, каб наша краіна магла ганарыцца не толькі чыстымі вуліцамі, але і нашай прыродай! Смеццю не месца ў лесе!”

Навучэнцы Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы прывялі ў парадак прыдарожную абочыну прылеглага масіву Раготнаўскага лясніцтва, ачысцілі ад бытавога смецця і захламленасці тэрыторыю лесу па маршруце Сямёнавічы –  Васевічы – Івязь. У рамках дадзенай акцыі работнікі лясніцтва сустрэліся са школьнікамі, расказалі аб значэнні лесу для жыцця чалавека, якую шкоду наносіць смецце лесу і яго насельнікам.

Матэрыял падрыхтавала Таццяна Санюк

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

41 минута ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

2 часа ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

3 часа ago

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

4 часа ago

Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам

8 верасня ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці чарговы сольны альбом і новую канцэртную…

4 часа ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 21 августа 2026 года. Подписывайтесь…

8 часов ago