Служыце, мы будзем чакаць!

Урачыстыя провады на службу ў войска прайшлі 5 лістапада.

У зале Дзятлаўскага цэнтра культуры сабраліся прызыўнікі, іх родныя, сябры, прадстаўнікі раённага ваеннага камісарыята, моладзевай арганізацыі, святарства, каб ва ўрачыстай абстаноўцы хлопцы атрымалі павесткі на вайсковую службу і службу ў рэзерве.

Урачыстыя провады сталі традыцыяй. І традыцыйна да прызыўнікоў з пажаданнямі ў добры шлях звярнуліся прысутныя на ўрачыстасці.

Добрай службы пажадаў хлопцам выконваючы абавязкі раённага ваеннага камісара Андрэй Волкаў. Ён выказаў спадзяванні, што маладыя абаронцы Айчыны сумленна выканаюць свой канстытуцыйны і грамадзянскі абавязак і водгукі пра службу дзятлаўчан будуць толькі станоўчыя. Андрэй Міхайлавіч уручыў павесткі прызыўнікам.

Шчаслівага вяртання ўзмужнелымі, абучанымі вайсковым спецыяльнасцямпажадала прызыўнікам першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Наказ добра служыць пачулі  хлопцы ад праваслаўнага і каталіцкага святароў. Не баяцца цяжкасцяў, набыць жыццёвы вопыт, займець надзейных сяброў пажадалі хлопцам і благаславілі іх айцец Сергій з Дварца і Здзіслаў Пікула з Дзятлава. Наказ ад імя бацькоў прызыўнікам выказала Таццяна Нікіпорчык. Усім прызыўнікам і свайму сыну яна пажадала мірнай службы. Таццяна Сямёнаўна верыць, што хлопцаў будзе ахоўваць мацярынская любоў, малітвы і ўпэўненасць, што ўсё будзе добра. І да ўсіх выказаных пажаданняў далучылася вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская.

Годна будзем служыць – такое абяцанне даў ад імя прызыўнікоў Андрэй Малахоўскі.

У час урачыстасці мясцовыя артысты дарылі хлопцам песні. Для прысутных у зале спявалі Сяргей Малышчык, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна, Марына Варган, Марына Шаўчук, Дар’я Кончык.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

 

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

4 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

4 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

6 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

6 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

6 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago