Служба “адно акно”. Як пацвердзіць даўнасць набыцця на нерухомую маёмасць?

Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры па прыняцці рашэння, якое пацвярджае даўнасць набыцця на нерухомую маёмасць, звесткі аб якой адсутнічаюць у Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Гэта прадугледжана пунктам 22.8 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200.

Даведачная інфармацыя. Асоба-грамадзянін або юрыдычная асоба, ва ўласнасці якой не знаходзіцца маёмасць, але якая добрасумленна, адкрыта і бесперапынна валодае ёй як сваёй уласнай нерухомай маёмасцю на працягу пятнаццаці гадоў або іншай маёмасцю на працягу пяці гадоў, набывае права ўласнасці на гэтую маёмасць (даўнасць набыцця) (пункт 1 артыкула 235 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Права ўласнасці ўзнікае з моманту рэгістрацыі.

Звярніце ўвагу! Згодна з артыкулам 60 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года № 133-З “Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй” дакументамі, якія з’яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення права ўласнасці на нерухомую маёмасць па даўнасці набыцця, з’яўляюцца рашэнне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое пацвярджае гэту даўнасць, або судовая пастанова аб устанаўленні факту даўнасці набыцця. Для атрымання рашэння (у выпадку, калі нерухомая маёмасць размешчана ў горадзе Дзятлаве) грамадзяніну неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама і прадаставіць:

— заяву;

— копіі дакументаў, якія пацвярджаюць факт добрасумленнага, адкрытага і бесперапыннага валодання нерухомай маёмасцю на працягу 15 гадоў (зямельна-кадастравая дакументацыя, будаўнічы пашпарт, пашпарт домаўладання, дакументы аб выплаце зямельнага падатку або іншы дакумент).

Службай “адно акно”, у рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач, самастойна запытваюцца:

— даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і саставе сям’і ­­– у выпадку прыняцця рашэння ў дачыненні да жылога памяшкання;

— інфармацыя аб існуючых у момант выдачы інфармацыі правах, абмежаваннях (абцяжараннях) правоў на капітальны будынак і на зямельны ўчастак, на якім гэты капітальны будынак размешчаны. Плата за здзяйсненне адміністрацыйнай працэдуры не спаганяецца.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры – 15 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый – 1 месяц. Тэрмін дзеяння рашэння – бестэрмінова.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

У банкаўскай сферы раёна – новы кіраўнік

6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі…

11 часов ago

Гісторыі розныя, праблема аднолькавая

У Парэцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным кірмашом…

12 часов ago

В Гродно чествовали работников культуры со всего региона

Эти люди ежедневно создают праздничную атмосферу. Накануне профессионального праздника состоялась торжественная церемония награждения лучших представителей…

12 часов ago

В Дятловском районе потеплеют батареи

Как отметили в Дятловском РУП ЖКХ, с сегодняшнего дня в районе начинается отопительный период. В…

13 часов ago

«Молодежь за безопасность»: марафон «112 добрых дел» открыли юные спасатели Новоельни

В Дятловском районе дан старт профилактической акции «Молодежь за безопасность». Первый этап традиционно прошел под…

13 часов ago

Белорусские аграрии накопали более 2,4 млн тонн сахарной свеклы

По оперативным данным, сахарная свекла убрана с 48% площадей, накопано 2432 тыс. т корнеплода средней…

14 часов ago