Грамадзяне маюць магчымасць у адным месцы падаць заявы і атрымаць рашэнні па адміністрацыйных працэдурах згодна з пералікам, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Для гэтага ў нашай краіне былі створаны службы “адно акно”. Аб тым, для каго працуе гэта структура і па якую дапамогу можна сюды звярнуцца, расказала кіраўнік службы “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама Станіслава Ганчар.

– Служба “адно акно” аказвае дапамогу ў рабоце з адміністрацыйнымі працэдурамі. Што адносіцца да іх ліку?

– Адміністарцыйная працэдура – гэта дзеянні ўпаўнаважанага органа па ўстанаўленні (прадастаўленні, высвятленні, пацверджанні, рэгістрацыі, забеспячэнні), змяненні, прыпыненні, захаванні, пераходзе або спыненні правоў і (або) абавязкаў, якія здзяйсняюцца на аснове зацікаўленай асобы і заканчваюцца прыняццем адміністрацыйнага рашэння. З 17 ліпеня 2024 года служба “адно акно” ажыццяўляе па пераліку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь,  прыём заяваў зацікаўленых асоб і выдачу рашэнняў па адміністрацыйных працэдурах незалежна ад іх падведамаснасці.

– Па дапамогу ў якіх адміністрацыйных працэдурах можна звярнуцца ў службу “адно акно”?

– Пералік такіх працэдур зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2026 года № 221 “Аб адміністрацыйных працэдурах”.

– Як гэта працуе?

– У выпадку звароту зацікаўленай асобы ў службу “адно акно” па экстэрытарыяльным прынцыпе заява, дакументы і звесткі, якія прыкладваюцца да яго, у дзень падачы рэгіструюцца спецыялістам, накіроўваюцца ў службу ўпаўнаважанага органа для разгляду і прыняцця рашэння. Прынятае адміністрацыйнае рашэнне або паведамленне аб ім накіроўваюцца кур’ерам або з дапамогай паштовай сувязі заяўніку не пазней за пяць дзён з даты яго прыняцця.

– Куды звяртацца па дапамогу?

– Служба “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама размешчана па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Атрымаць кансультацыю можна па тэлефонах 142, 6-86-41. Працуе без перапынку на абед у панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу з 8 да 17 гадзін, у сераду – з 8 да 20 гадзін. Выхадныя дні – субота, нядзеля. Ацаніць работу службы можна на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, куды можна перайсці праз QR-код.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае

Предыдущая новость

Похожие публикации