Служба “адно акно”. Цяпер можна паставіць дзіця на ўлік па месцы жыхарства

Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ў накіраванні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, традыцыйна ажыццяўляецца службай “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама, а з 23 сакавіка 2024 года і сельскімі выканаўчымі камітэтамі па месцы жыхарства грамадзян.

Тут дзейнічае тэрытарыяльны прынцып.

Якія дакументы браць з сабой?

Для падачы заявы мама, тата або іншы законны прадстаўнік павінны звярнуцца ў службу “адно акно” або ў свой сельскі савет па месцы жыхарства. Пры сабе трэба мець два дакументы: пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці, і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Пастаноўка ажыццяўляецца бясплатна. Тэрмін здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры – адзін працоўны дзень.

Калі падаваць дакументы?

Чым раней, тым лепш. Чым раней бацькі паставяць на ўлік сваё дзіця, тым больш шанцаў трапіць у жаданы дзіцячы сад (асабліва актуальна для горада Дзятлава), бо месцы выдзяляюцца па чарговасці.

А калі неабходна накіраванне ва ўстанову для асваення зместу адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі або спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю?

У такім выпадку для падачы заявы мама, тата або іншы законны прадстаўнік таксама павінны звярнуцца ў службу “адно акно”, а якія жывуць на тэрыторыі раёна – у свой сельскі савет па месцы жыхарства. Пры сабе трэба мець наступныя дакументы:

* пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці;

* пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;

* заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі – у выпадку накіравання дзіцяці ў дзяржаўны санаторны дзіцячы сад, санаторную групу дзяржаўнай установы адукацыі;

* заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – у выпадку накіравання дзіцяці ў групу інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльную групу дзяржаўнай установы адукацыі, дзяржаўную спецыяльную дашкольную ўстанову.

Выдача накіравання ажыццяўляецца бясплатна на працягу 3 рабочых дзён і з’яўляецца сапраўдным на працягу ўсяго толькі 15 дзён.

Для зручнасці грамадзян у службе “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама існуе таксама папярэдні запіс па тэлефоне 2-71-61 або па адзіным даведачна-інфармацыйным нумары 142.

Нагадаем, што “адно акно” размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца). Працуе служба па зручным для грамадзян графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

9 часов ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

23 часа ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

23 часа ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

23 часа ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

23 часа ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

24 часа ago