“Паслізнуўся, упаў, ачнуўся – гіпс”.
Амаль як у знакамітай фразе з кінастужкі Леаніда Гайдая “Брыльянтавая рука”. На жаль, у жыцці, калі здараецца падобная сітуацыя, гэта ўжо не камедыя.
Як дзятлаўскія медыкі спраўляюцца з сезонным траўматызмам і куды звяртацца па дапамогу, расказала намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Дзятлаўскай ЦРБ Алена Якубоўская.
– Алена Аляксандраўна, ці аказалі першыя маразы ўплыў на работу траўматолагаў і хірургаў?
– Безумоўна, аказалі. Першыя пацыенты з галалёднымі траўмамі ў нас з’явіліся пару тыдняў таму. Найчасцей сустракаюцца вывіхі і пераломы канечнасцяў ад падзення, а менавіта галенастопнага суставу, лучавых касцей рук.
– Ці актывізуецца работа спецыялістаў у зімовы перыяд?
– Дапамога ў нас аказваецца кругласутачна. Паліклініка, амбулаторыі і ФАПы працуюць з 8 да 16 гадзін, а з 16 да 8 – прыёмнае аддзяленне. Таму дзятлаўскія медыкі ў любы сезон гатовы аказваць неадкладную дапамогу. А яшчэ мы кожны дзень падаём аператыўную інфармацыю аб траўмаваных з указаннем дыягназаў і прозвішчаў у Гродзенскі абласны цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі, які працуе на базе бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
– А калі ва ўнеўрочны час спатрэбіцца рэнтген?
– У нас арганізавана дзяжурства рэнтген-лабарантаў у непрацоўны час. Па выкліку яны прыбудуць у стацыянар для здымка і днём, і ноччу, таму падобныя сітуацыі таксама ўлічаны.
– Калі падзенне адбылося вечарам ці ноччу, куды звяртацца?
– Увогуле, калі чалавек упаў і стукнуўся, найлепш выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу, бо не выключаны сур’ёзныя траўмы і пацярпелага трэба правільна транспарціраваць, каб не нанесці дадатковай шкоды яго здароўю. Належным чынам гэта атрымаецца ў спецыялістаў. Яны абязболяць, правільна зафіксуюць канечнасці, даставяць пацыента ў прыёмнае аддзяленне, дзе дзяжурыць хірург. Там яму прадоўжаць аказваць кваліфікаваную дапамогу.
– Ці варта цярпець пасля падзення, чакаць, напрыклад, з’яўлення гематомы на месцы ўдару?
– Вядома ж, не варта. Трэба абавязкова звяртацца да доктара. Нават спецыялісту на рэнтгенаграфіі пераломы бачныя не заўсёды, аднак у нас ёсць магчымасць на машыне хуткай дапамогі ў любы час дня і ночы даставіць пацярпелага з падазрэннем на такі пералом, з траўмай галавы ці іншым пашкоджаннем, якое выклікае апасенні, на камп’ютарную тамаграфію ў Слонім. Сучасная тэхніка дапаможа ўдакладніць дыягназ. Увогуле, ідэальных метадаў дыягностыкі не існуе, каб пазбегнуць ускладненняў, найлепш выкарыстоўваць комплексны падыход.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…