Асенне-зімовы перыяд – час павышанай рызыкі на дарозе.
Чаму гэта так, расказаў старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Макуца:
– Зімой і ў міжсезонне кароткі светлавы дзень, дождж, туман, галалёд патрабуюць уважлівасці ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
Пешаходам крытычна важна стаць прыкметнымі ў шэрасці і цемры, таму святлоадлюстроўваючыя элементы – гэта не проста атрыбуты для адзення, а шанц кожнага быць убачаным своечасова. У сваю чаргу і вадзіцелям нельга ні на секунду губляць абачлівасці за рулём, асабліва ў цёмны час сутак.
Нядаўняя аварыя на аўтадарозе Н-6005 (Карэлічы – Валеўка – Наваельня) з гібеллю пешахода, на жаль, нагадвае нам, што любы трагічны выпадак – гэта не сухія лічбы статыстыкі, а абарванае чалавечае жыццё.
Следчы камітэт заклікае жыхароў раёна памятаць, што некалькі секунд, сэканомленых пры пераходзе ў нявызначаным месцы, або лішні метр тармазнога шляху з-за вялікай хуткасці – занадта высокая цана за няўважлівасць і абыякавасць.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…