Заканчваецца 2016 год — Год культуры. Чым ён быў адметны для вас? На гэтае пытанне карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.
Іван Каско, кіраўнік тэатральнай студыі «Мелодыя душы»:
— Год быў насычаны цікавымі паездкамі і мерапрыемствамі. Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» удзельнічаў у мерапрыемствах да Дня моладзі, які праходзіў у рамках «Славянскага базару» ў Віцебску, у фестывалі вышыванак, якія ладзілі ў Мінску. Удзельнічалі мы і ў абласных «Дажынках», што праходзілі ў Воранаве, у фестывалі дзіцячых калясак, які быў арганізаваны ў Гродне.
Таксама адметна тое, што Беларускі тэатр гульнёвых лялек прэтэндуе на званне «ўзорнага» калектыву.
Таццяна Янушкевіч, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра народнай творчасці:
— Год быў насычаны, плённы, творчы. Народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» прымаў удзел у фестывалі «Славянскі базар». Фальклорны гурт з гарадскога пасёлка Казлоўшчына ўдзельнічаў у фестывалі фальклору «Берагіня». Таксама нашы самадзейныя артысты прымалі ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў санаторыях «Радон», «Альфа Радон».
На наступны год творчых планаў таксама шмат. Дай Бог, каб толькі хапіла здароўя і добрага настрою.
Ганна Харлінская, загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці:
— Год атрымаўся цікавым. З мерапрыемстваў запомніўся выезд нашага калектыву ў Клішавічы і Засецце, дзе мы віншавалі юбіляраў. Гэта былі людзі працы. Аб іх дасягненнях сведчылі медалі, ордэны — высокія ўзнагароды за добрасумленную працу.
Увогуле, прыемна, што кожны наш прыезд у аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна жыхары сустракаюць з радасцю і гасціннасцю. Адразу ж падымаецца настрой, хочацца спяваць.
Алена Сіўко, загадчыца аддзела культуры і адпачынку «Хвінявіцкі дом культуры»:
— Год быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі. З найбольш запамінальных — канцэртная праграма «Што мы Радзімай называем», мерапрыемства «Сімволіка нашай краіны», рэйд-віншаванне «У гарачую пару». З абменным канцэртам у нашым Доме культуры выступілі артысты Слонімскага раёна. Запомнілася канцэртная праграма да выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На ўчастку прысутнічалі замежныя наглядальнікі, якім вельмі спадабалася выступленне нашага фальклорнага гурта «Сузор’е».
Дзмітрый Кузьма, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея:
— У гэтым годзе ў нас была ўведзена новая форма работы — квэст-гульня «Скарбніцы Радзівілаў». Таксама Год культуры — юбілейны для нашага музея: сёлета яму споўнілася пяцьдзясят гадоў. З гэтай нагоды ў музеі прайшла выстава «Парад калекцый». У рамках праекта транспамежнага супрацоўніцтва мы сустракаліся з літоўскай дэлегацыяй.
Падрыхтавала да друку А. ДУБРОЎСКАЯ
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…