— Ірына Станіславаўна, адкуль “зляцеліся” крылатыя насельнікі Зямлі і колькі іх у вас?
— У дзвюх музейных залах выстаўлены 173 экспанаты. Гэта матылькі, цыкады, стракозы, жукі, павукі, скрпіёны, фрыны. Калекцыя прыбыла з горада Бярозы, што на Брэстчыне, а яе ўладальнік – Уладзімір Найбіч. З ім мы працуем не першы раз. Гадоў пяць таму ён прывозіў экзатычных матылькоў, цяпер – яшчэ і жукі, а на наступны год калекцыянер абяцаў паказаць дзятлаўчанам экзатычных рыб.
— У сёлетняй калекцыі што, на вашу думку, самае адметнае?
— Мяркую, што і дзяцей, і дарослых зацікавяць найбольш жукі. Толькі назвы чаго вартыя: жук-скрыпка, жук-арлекін, жук-алень. Пра кожнага з гэтых прадстаўнікоў фаўны мы можам у час экскурсіі расказаць шмат цікавага.
— Напрыклад…
— У экспазіцыі прадстаўлены розныя жукі-насарогі. Нарост на галаве ў выглядзе рога, характэрная “паходка” і браня робяць такога жука вельмі падобным на афрыканскую жывёліну насарога, толькі ў тысячу разоў паменшаную. Самы, бадай, магутны на Зямлі жук – актыон жук-насарог, названы так у гонар міфалагічнага героя Актыона. Гэты жук мае аб’ёмнае і цяжкое цела. Кажуць, што калі такі жук у палёце з усяго маху стукнецца ў галаву чалавека, то можа збіць з ног. А насяляюць гэтыя жукі экватарыяльныя лясы Лацінскай Амерыкі.
— А іншыя “насельнікі” выставы адкуль?
— З Новай Гвінеі, Індыі, Кітая, Інданэзіі, Чылі, Перу, Танзаніі і іншых краін. Карацей кажучы – насякомыя з усяго свету.
— Таму выставу карысна паглядзець школьнікам…
— Так, у нас экскурсіі ўжо заказалі першая дзятлаўская і Казлоўшчынская школы, Дом дзіцячай творчасці, аб’яднанне “Праменчык”. Дарэчы, групавое наведванне экспазіцыі абыдзецца танней – па 10 тысяч рублёў з чалавека. Дарослы білет на выставу каштуе 15 тысяч рублёў, дзіцячы – 12 тысяч. Дзеткам да трох гадоў наведванне бясплатнае. Працуе экспазіцыя з 9 да 17 гадзін штодня, акрамя панядзелка.
— На выставе можна пабачыць і прыгожае, і пачварнае, і страшнае. Цікава, які экспанат вам асабіста найбольш падабаецца?
— Усе матылькі. Іх расфарбоўку можна разглядваць доўга, дзівіцца фантазіі маці-прыроды. Матылёк-сава, да прыкладу, мае “савіную знешнасць”, нават “савіныя вочы” – на крылцах. Можна падзівіцца на памеры птушкакрылкі-галіафа – вялізнага матыля з Новай Гвінеі.
— А самае страшнае на выставе?
—— Павукі-птушкаяды. Буйныя прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць у даўжыню 20 сантыметраў. Вучоныя доўгі час не маглі зразумець, як удаецца гэтым павукам так далёка скакаць, не маючы моцных мускулістых ног. Аказваецца, што ў момант скачка ў павука рэзка падскоквае крывяны ціск. Часам нават да 0,5 атмасферы. Гэта вельмі многа для такой невялікай істоты, калі ўлічыць, што ў аўтамабільнай шыне ціск дасягае дзвюх атмасфераў. Кроў у гэты момант напаўняе павучыныя канечнасці, і яны з сілай разгінаюцца, штурхаючы павука ўперад і ўверх. Хоць павукі-птушкаяды не самыя ядавітыя істоты на свеце, але яны могуць пастаяць за сябе. У іх ёсць, акрамя яду, яшчэ адна “зброя” – шчацінне. Пры неасцярожным дотыку да павука яно ламаецца і ўпіваецца ў скуру, выклікаючы запаленне або вельмі моцны апёк. Пры ўсіх сваіх байцоўскіх якасцях гэтыя павукі цудоўна пачуваюць сябе ў няволі. З часам яны прывыкаюць да чалавека, з задавальненнем сядзяць на руках у сваіх бясстрашных гаспадароў. У няволі павукоў кормяць буйнымі тараканамі, многія прывыкаюць браць мяса з пінцэта.
Вось такія экзатычныя насякомыя пасяліліся на месяц у нашым музеі. Запрашаю пабачыць іх на свае вочы.
І. МІХАЙЛОЎСКАЯ
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…
Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…
на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…