Папіце вадзічкі з крынічкі

Вада з жукоўшчынскай крынічкі прыдатная для піцця — так адзначыў «Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

Яшчэ ў верасні былі ўзяты пробы крынічнай вады на адпаведнасць патрабаванням санітарных нормаў і правілаў. Аналізы рабілі ў санітарана-гігіенічнай лабараторыі Слонімскага занальнага ЦГЭ ў парадку дзяржаўнага санітарнага кантролю. Галоўнай мэтай такіх выпрабаванняў стала вызначэнне: ці можна бязбоязна для свайго здароўя піць крынічную ваду. Для гэтага крынічную ваду праверылі на колькасць утрымання ў ёй нітратаў, аміяку і іонаў амонію. Па норме ў вадзе можа ўтрымлівацца 45,0 мг/дм? нітратаў, а ў крынічнай вадзе гэты паказчык паніжаны і складае 30,5 мг/дм?. А паказчык аміяку і іонаў амонію паніжаны ад нормы ў 2,0 мг/дм? больш чым у паўтара раза і складае 0,33 мг/дм?. У адпаведнасці з лабараторнымі даследаваннямі мы бачым, што крынічная вада адпавядае ўсім патрабаванням санітарных нормаў і правілаў і прыдатная ў якасці пітной вады. А ад сябе дадам, што гэта вада не толькі крыштальна чыстая, але і незвычайна смачная.

«КРЫНІЧАНЦЫ» ПАТРУЛЮЮЦЬ

Жукоўшчынская крынічка і ў спякотны дзень, і ў траскучы мароз частуе гасцей сваёй чыстай смачнай вадой. А ў выпускнікоў Жукоўшчынскай сярэдняй школы ёсць асаблівая традыцыя — у дзень апошняга званка яны прыходзяць да крынічкі, каб пакінуць ёй свае мары. Вось ужо на працягу многіх гадоў крынічка з’яўляецца своеасаблівым сімвалам школы.

На пачатку 90-ых гадоў на базе школы была арганізавана піянерская арганізацыя «Крынічанцы», якая існуе і па сёння. Дзеці рэалізуюць сацыяльна-значны праект «Крынічка», у межах якога створаны экалагічны патруль «Жыві, крынічка!». Яго асноўная мэта — не толькі чысціня і парадак вакол крынічкі, але і яе ахова, каб зберагчы гэты экалагічны помнік для сваіх нашчадкаў. Адчуваючы адказнасць за такую справу, вучні не дазваляюць сваёй душы ленавацца. А каля крынічкі заўсёды хапае работы. Восенню трэба ўбраць апалае лісце, а зімой — ачысціць ад снегу, каб жыхары і госці Жукоўшчыны змаглі аздаравіцца і атрымаць асалоду ад крыштальна смачнай вадзіцы.

Адзін раз на месяц, у час суботніка, крынічанцы ідуць у экалагічны патруль і добраўпарадкоўваюць крынічку. Сёлета за чысціню ля яе адказваюць шасцёра дзевяцікласнікаў Жукоўшчынскай сярэдняй школы.

Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі ў школе атрымліваюць не толькі базавую адукацыю, але і экалагічнае выхаванне.

І калі з самага дзяцінства мы будзем прывіваць нашым дзецям любоў і клопат да прыроды, то ў будучыні гэтыя рысы характару дадуць свой плён: яны з дабратой і цеплынёй будуць адносіцца да іншых людзей.

Л. СУР’ЯНІНАВА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

6 часов ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

6 часов ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

7 часов ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

7 часов ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

8 часов ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

11 часов ago