Cустрэча прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі з навучэнцамі школ раёна

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава ў рамках прафарыентацыйнай падрыхтоўкі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і  раённага ваеннага камісарыята з навучэнцамі агульнаадукацыйных школ раёна.

Канструктыўны дыялог з будучымі абітурыентамі правялі старшы выкладчык кафедры тылавога забеспячэння агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Аляксей Смародзін і начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Павел Бараноўскі.

У час сустрэчы навуэнцы даведаліся, што ў нашай краіне ваенныя спецыяльнасці можна атрымаць у розных вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных установах. Аднак вядучай  ВНУ па-ранейшаму застаецца Ваенная акадэмія Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца галоўнай захавальніцай традыцый ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі.

Афіцэр галоўнай ваеннай ВНУ Беларусі Аляксей Смародзін расказаў старшакласнікам аб гісторыі стварэння і накірунках дзейнасці акадэміі, навукова-педагагічным патэнцыяле ўстановы, вучэбна-матэрыяльнай і ваенна-тэхнічнай базах, правілах прыёму ў акадэмію, падрабязна спыніўся на тэрмінах правядзення асноўных этапаў прыёмнай кампаніі, асаблівасцях і ўмовах паступлення на ваенныя спецыяльнасці, нарматывах і патрабаваннях да здачы ўступных выпрабаванняў па фізічнай падрыхтоўцы.

Падпалкоўнік акрэсліў усе перавагі навучання ў Ваеннай акадэміі, пазнаёміў старшакласнікаў з існуючымі ваеннымі факультэтамі, больш падрабязна спыніўся на тым, якіх спецыялістаў рыхтуюць на кожным з іх, і ў якіх галінах можна ўжыць атрыманыя ў акадэміі веды.

Так, з выступлення Аляксея Мікалаевіча старшакласнікі даведаліся, што асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі акадэміі з’яўляюцца дзевяць факультэтаў, сем з якіх прымаюць абітурыентаў адразу пасля заканчэння школы. Гэта факультэты сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, агульнавайсковы, унутраных войскаў, ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення. Пасля заканчэння любога з іх выпускнік, акрамя ваеннай, атрымлівае  яшчэ  і грамадзянскую спецыяльнасць, напрыклад, інжынерна-тэхнічную або гуманітарную. Навучанне адбываецца толькі на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, мае некалькі ступеняў адукацыі. У час навучання курсанты дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеля катэгорыі “С” з наступным атрыманнем вадзіцельскіх пасведчанняў на кіраванне транспартным сродкам.

Акрамя гэтага, у час сустрэчы Аляксей Смародзін расказаў навучэнцам пра жыллёва-бытавыя ўмовы курсантаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне, штомесячныя выплаты і матэрыяльную дапамогу.

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ўсім выпускнікам акадэміі гарантуецца працаўладкаванне, годная аплата працы, магчымасці для прафесійнага і кар’ернага росту, сацыяльныя гарантыі.

Знаёмства з галоўнай ваеннай ВНУ краіны суправаджалася дэманстрацыяй слайдаў, прысвечаных навучанню ў акадэміі, паказам фотаздымкаў курсантаў у час тэарэтычных і практычных заняткаў на аб’ектах. Да ўвагі старшакласнікаў  прайшла дэманстрацыя дакументальнага відэафільма.

Напрыканцы сустрэчы Аляксей Смародзін даў шмат слушных парадаў будучым абітурыентам, адказаў на ўсе хвалюючыя пытанні навучэнцаў.

Начальнік групы прызыву на ваенную службу раённага камісарыята Павел Бараноўскі ўдакладніў,  што больш падрабязную інфармацыю па пытаннях атрымання ваеннай адукацыі можна атрымаць у ваенным камісарыяце Дзялаўскага раёна або на інфармацыйным сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

36 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

46 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

56 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago