У раёне завяршаецца вясновая пасяўная кампанія, час звярнуць увагу на дасягненні і ў жывёлагадоўчай галіне сельскай гаспадаркі.

Дзятлаўшчына паступова і ўпэўнена нарошчвае тэмпы вытворчасці малака, на сёння займаючы высокую сёмую пазіцыю сярод усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.

Валавы надой за красавік склаў 6923,6 тоны – 109 % у параўнанні з мінулым справаздачным перыядам. Сярэднясутачны надой на карову дасягнуў 21,3 кг. Па стане на 1 мая лідарамі ў раёне з’яўляюцца ААТ “Граніт-Агра” (26,1 кг), КСУП “Хвінявічы” (21,1 кг), ТАА “РоданАграПол” (21 кг).

Па словах спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, істотнага прагрэсу ўдалося дасягнуць дзякуючы запуску новых сучасных малочнатаварных комплексаў і мадэрнізацыі існуючых, удасканаленню падыходаў да сістэмы нарыхтоўкі кармавой базы і кармлення, увядзенню ў рацыён на пастаяннай аснове камбікармоў і комплексных дабавак.

Жывёлаводы Дзятлаўшчыны запэўніваюць, што не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, плануюць і далей павышаць вытворчыя паказчыкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#сельское хозяйство #коровы # животноводство #ферма #нашалепшае #нашелучшее